Свет

Папа Рымскі: Вайна ў Украіне была б вар'яцтвам

Папа Рымскі Францішак заявіў, што вайна ва Украіне была б «варʼяцтвам» і выказаў надзею, што напружанасць у адносінах Украіны з Расіяй можа быць пераадоленая шляхам шматбаковага дыялёгу, паведамляе паведамляе «Голас Амерыкі».

Папа Францішак. Фота: neneosan / depositphotos.com

Выступаючы на агульнай аўдыенцыі 9 лютага, пантыфік падзякаваў тым, хто ўзяў удзел у прапанаваным ім міжнародным дні малітвы за мір ва Украіне 26 студзеня.

А цяпер ён прапанаваў маліцца за поспех перамоў у Нармандскім фармаце.

«Давайце працягнем маліць Бога аб міры, каб напружанасць і пагрозы вайны былі пераадоленыя шляхам сурʼёзнага дыялогу і каб перамовы ў Нармандскім фармаце садзейнічалі дасягненню гэтай мэты», — сказаў ён.

Удзельнікі Нармандскага фармату — Расія, Украіна, Германія і Францыя.

«І давайце ня будзем забывацца: вайна — гэта варʼяцтва», — дадаў пантыфік.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча12

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША100

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць