Грамадства

Дзермант: Фэйсбук — варожая для Беларусі і Расіі пляцоўка

Аляксей Дзерман, вядомы як актыўны рупар праўладнай і прарасійскай пазіцыі, накінуўся на Фэйсбук, абвінаваціўшы гэту пляцоўку ва ўсіх смяротных грахах. Але пры гэтым сам на гэтай «шмат у чым чужой і варожай нам пляцоўцы» вельмі актыўны.

«Там мноства лжывай інфармацыі аб тым, што Беларусь нібыта ўдзельнічае ў расійскай спецыяльнай аперацыі ва Украіне. Такім чынам ідзе спроба граць на эмоцыях. Асабліва гэта тычыцца жанчын і маці. Адразу бачна, што гэта лжывая інфармацыя, але яе распаўсюд не забараняецца. Гэта масіраваная напампоўка.

Даходзіць да крайнасцяў: ва ўкраінскім сегменце Facebook можна заклікаць да забойства рускіх і абражаць іх па этнічнай прыкмеце. У прынцыпе, такое адбываецца не толькі ва Украіне — у цэлым шэрагу краін дапускаецца дыскрымінацыя па нацыянальнай прыналежнасці. Фэйсбук — шмат у чым чужая і варожая нам пляцоўка», — цытуе Дзермана БелТА.

Варта адзначыць, што толькі за сённяшні дзень у варожым фэйсбуку Дзерман апублікаваў тры допісы ў сябе на старонцы. П — паслядоўнасць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць