Міхаіл Падаляк: Праект мірнага пагаднення, апублікаваны Financial Times — чарнавік расійскага боку
Дарадца прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк назваў апублікаваны Financial Times праект мірнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай толькі чарнавіком, «які дэманструе запыт расійскага боку».
«І не больш. Ва ўкраінскага боку свае пазіцыі. Адзінае, што мы пацвярджаем на гэтым этапе — гэта спыненьне агню; вывад расійскіх войскаў і гарантыі бяспекі ад шэрагу краін».

Каментары