Як стала вядома «Нашай Ніве», экс-дацэнтку МДЛУ арыштавалі на 15 сутак.

Сёння прайшоў суд па артыкуле 19.11 КоАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці).
Наталля Дуліна — найлепшая італьяністка краіны. Не так даўно яна адбыла 15 сутак на Акрэсціна нібыта за ўдзел у антываеннай акцыі 28 лютага. У 2020 годзе атрымала 14 сутак арышту: тады ёй інкрымінаваўся артыкул 23.34 — удзел у пікетаванні. Перад затрыманнем яе звольнілі з МДЛУ за падтрымку адлічаных студэнтаў і рэпрэсаваных калег.
«Вывеў жанчыну ў іншы пакой і ўдарыў галавой аб сцяну». Выкладчыца Наталля Дуліна расказала пра сваё зняволенне на Акрэсціна
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары