Вайна

«Сітуацыя патавая». На «Азоўсталі» знаходзяцца мінімум 5 беларусаў

Прадстаўнікі батальёна Кастуся Каліноўскага агучылі колькасць беларусаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі марыупальскага завода «Азоўсталь». Верагодна, на гэты момант не меней за 5 нашых суайчыннікаў абараняюць акружаны расійскімі вайскоўцамі завод. Пра гэта паведамілі ў прамым эфіры «Белсата» прадстаўнікі беларускага вайсковага фармавання.

Прадстаўнікі беларускага батальёна распавялі, што апошні раз сувязь з байцамі была 4 дні таму.

«Яны ўдала ваююць і не толькі трымаюць абарону, але яшчэ і робяць вылазкі насустрач ворагу. Гэта не проста пазіцыйная вайна, але адбываецца тактычная вайна, каб на вуліцах горада нават знішчаць ворагаў», — паведаміў прадстаўнік батальёна Ян Мельнікаў.

Вайскоўцы адзначаюць, што сітуацыя ў Марыупалі застаецца цяжкай. У абаронцаў «Азоўсталі» заканчваецца ўзбраенне, ежа і пітная вада.

Вайскоўцы паведамляюць, што амаль 80% абаронцаў параненыя, мала спяць і пры тым удала вядуць абарону і нават робяць контрнаступы.

«Тое, што афіцыйна распавядаюць — цяпер на заводзе больш за 500 параненых і сярод іх большасць з раненнямі вядуць абарону «Азоўсталі». Нават калі заканчваліся медыкаменты для цывільных, то вайскоўцы аддавалі ім свае. Тое самае можна сказаць і пра складанае становішча з вадой і ежай. Праблема вялікая і рэсурс амаль вычарпаны. Лічаныя дні засталіся», — дадаў Ян Мельнікаў.

Беларускія вайскоўцы адзначаюць, што сітуацыя ў Марыупалі патавая і казаць пра дэблакаду цяпер немагчыма, бо пакуль ва Украіне не хапае неабходнай артылерыі і СПА.

Складанасць і ў тым, што горад знаходзіцца недалёка ад мяжы з Расіяй, Чорнае мора застаецца заблакаваным для падтрымкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве5

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах людзі ганяюцца за таннымі ёгуртамі, але не ўсім шчасціць іх здабыць1

31‑гадовага сілавіка з Берасцейшчыны абвінавачваюць у падпольнай працы ў Крыме па заданні «Байпола»4

«Экстрэмісцкімі» прызналі кнігі Акудовіча і Снайдэра, а таксама сотні старонак у інтэрнэце4

Адзін з беларускіх гарадоў застаўся без ацяплення, бо акурат цяпер дайшлі рукі да замены цеплатрасы

У спіс забароненых у Беларусі ўнеслі яшчэ 32 кнігі. Дзве з іх — Сашы Філіпенкі4

Трамп: Міру ва Украіне дасягнём праз сілу23

Міністр абароны ЗША: Мужчын у сукенках і прайдаў у войску не будзе. Барадатых і з лішняй вагой таксама63

Самая вялікая сям'я ў Беларусі мае 15 дзяцей2

Пасол ПАР у Францыі загінуў, упаўшы з 22‑га паверха2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве5

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць