Байдэн сказаў, што ЗША не дадуць Украіне ракеты, якія «могуць даляцець да Расіі». Цяпер усе думаюць, што ён меў на ўвазе
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн сказаў, што ЗША не будуць пастаўляць Украіне ракетныя сістэмы, якімі можна будзе абстрэльваць Расію. Прытым сказаў спецыфічна, бо кінуў толькі кароткую рэпліку на гэтую тэму, вяртаючыся ў Белы дом пасля выхадных у штаце Дэлавер, ідучы да будынка ад верталёта. Таму, што меў на ўвазе, пакуль незразумела, піша «Бі-бі-сі».

«Мы не будзем пасылаць Украіне ракетныя сістэмы, якія могуць дастаць да Расіі», — сказаў прэзідэнт ЗША. Ён не сказаў, якія менавіта сістэмы ракетнай артылерыі ён меў на ўвазе, і таму многіх збянтэжыў.
Бо большасць сістэм залпавага агню, тэарэтычна, могуць біць па тэрыторыі Расіі з прыгранічных з ёй раёнаў Украіны. Так, як і Расія, як увесь час паведамляюць украінскія памежнікі, абстрэльвае са сваёй тэрыторыі памежныя ўкраінскія вобласці.
Гаворка можа ісці пра рэактыўныя сістэмы залпавага агню (РСЗА) M142 HIMARS і M270 MLRS. Украіна даўно патрабуе даць ёй такую зброю. Некаторыя ракеты, якімі страляюць гэтыя сістэмы, маюць далёкасць у дзясяткі кіламетраў, а некаторыя — да 300. Магчыма, менавіта гэтыя апошнія і меў на ўвазе Байдэн.
Незадоўга да заявы Байдэна ў «Бі-бі-сі» з'явілася інфармацыя, што ўрад ЗША блізкі да станоўчага рашэння адносна пастаўкі комплексаў. Магчыма, сітуацыю хутка растлумачаць у Пентагоне.
-
Пераможцам музычнага конкурсу «Інтэрбачанне» стаў прадстаўнік В'етнама, беларуска на шостым месцы
-
Амерыканскую спявачку, якая падтрымлівае ЛГБТ, у апошні момант знялі з расійскага конкурса «Інтэрбачанне»
-
Прэзідэнт Чэхіі: Расійскія самалёты, якія парушаюць паветраную прастору краін НАТА, трэба збіваць
Каментары