Свет33

Ва Украіне арыштавалі тры беларускія цеплавозы, якія падвозілі расійскія войскі

Служба бяспекі Украіны арыштавала тры цеплавозы Беларускай чыгункі, якія, як сцвярджаецца, транспартавалі акупацыйныя расійскія падраздзяленні. Арыенціровачны кошт заблакаванай маёмасці складае больш за 70 млн грыўняў (каля 2,4 мільёна даляраў).

Паводле інфармацыі следства, лакаматывы былі задзейнічаныя для перавозкі асабовага складу, узбраення, вайсковай тэхнікі і сродкаў тылавога забеспячэння захопнікаў да паўночных межаў нашай краіны. У далейшым яны бралі ўдзел у баявых дзеяннях супраць украінскіх сілаў абароны на тэрыторыі Кіеўскай і Чарнігаўскай абласцей.

Падчас следча-аператыўных дзеянняў супрацоўнікі СБУ вызначылі месцазнаходжанне гэтых цеплавозаў на тэрыторыі Кіеўскай вобласці і ідэнтыфікавалі іх выкарыстанне ў злачынствах супраць Украіны. Цяпер ідзе перадача гэтых транспартных сродкаў у распараджэнне Нацыянальнаму агенцтву па пытаннях выяўлення, вышуку і кіравання актывамі, атрыманымі ад карупцыйных і іншых злачынстваў (АРМА).

Каментары3

  • Нейкі сюр
    18.07.2022
    Нейкі сюр. Што гэтыя цеплавозы рабілі на тэрыторыі Ўкраіны? Руху па чыгунцы паміж краінамі ж няма? Мо, яны "ўцёмную" калійку возяць? Ці збожжа да портаў Балтыкі цягаць зьбіраліся? Ці, як піша пра іх СБУ, яны "у далейшым прымалі ўдзел у баявых дзеяннях", таму і пераехалі ва Ўкраіну, разгрузіўшы ў Беларусі расейскія войскі?
  • Жар
    18.07.2022
    Нейкі сюр, чытайце навіну, там ёсць адказ на Вашае пытаньне. Тэхніка была задзейнічана акупантамі на тэрыторыі Кіеўскай і Чарнігаўскай абласьцей. Акупанты кінулі яе адступаючы.
  • кстати
    19.07.2022
    А это, кстати, очередное доказательство того как лукашицкий режим является соучастником страны агрессора - предоставляли рашистам не только территорию, военные базы, инфраструктуру, госпитали, так ещё и тепловозы… У военных преступлений, которые совершили рашисты на территории Украины, нет срока давности - рано или поздно за все придётся отвечать, в том числе и лукашенко.

Цяпер чытаюць

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем

Усе навіны →
Усе навіны

За што сёння далі Нобеля па хіміі?1

Пракуратура хоча, каб міліцыя больш жорстка карала хатніх тыранаў: патрабуюць актыўней выкарыстоўваць ахоўнае прадпісанне6

У Пецярбургу застрэлілі вядомага архітэктара на вачах 10‑гадовай дачкі. Забойца, меркавана, вярнуўся з вайны6

«Па вечарах прыбіраў ІТ-офісы». Размовы з навукоўцамі з Акадэміі навук3

27‑гадовая полька памерла на райскім востраве ад ачышчальнай дыеты. Дзяўчына важыла 27 кг14

Прэм'ер-міністр Літвы: Узровень аховы Ціханоўскай скарэкціраваны з улікам узроўню пагроз24

Букмекеры назвалі двух галоўных фаварытаў на Нобеля па літаратуры2

У Мінску вызначылі, у якім раёне сталіцы найлепшыя камунальнікі1

У гомельскую бальніцу на хуткай прывезлі пацыента, але ён там адразу «вылечыўся»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць