Эканоміка88

Міністр гандлю расказаў, чаму беларускія яблыкі даражэйшыя за польскія. Усё проста

Міністр антыманапольнага развіцця і гандлю Беларусі Аляксей Багданаў расказаў у эфіры СТБ, чаму беларускія яблыкі ў нашых крамах даражэйшыя за польскія. Паводле яго слоў, гэта таму, што ў нас яблычны сезон толькі пачынаецца.

«А што тычыцца палякаў, то там усё зразумела, — кажа Багданаў. — У іх такія датацыі на сельскую гаспадарку… вядома, дэмпінг ёсць.

Але тут зноў жа і канкурэнцыя, і нашым вытворцам неабходна да гэтай цаны падцягвацца. Таму што тэхналогіі развіваюцца вельмі хутка».

Міністр таксама расказаў, чаму ў беларускіх крамах стала больш расійскіх тавараў.

«Бо раней былі еўрапейскія прадукты, сёння яны часткова замяшчаюцца расійскімі, — патлумачыў ён. — Але разам з тым большая частка тавараў на паліцы ў пераважнай большасці беларускай вытворчасці».

Каментары8

  • Дон Рыба
    23.08.2022
    Аптымізм у сельскай гаспадарцы ўнушаюць хіба шпаркія тэмпы цераблення даўгунца.
  • не прымазвайцеся да рыбы, дон
    23.08.2022
    а людзі (спажыўцы), што не любяць хіміі, кажуць, што нашыя яблыкі не такія хімічныя, як польскія
  • Півоня
    23.08.2022
    Польскае jabko, паўсюль таннейшае, і ў прыбалтыцы, і нават у Турэччыне. Ясень пень, што і ў Белоруссіі яно таксама. Але якасці ў ім няма, яго нават чарвяк ня ессць.

Цяпер чытаюць

«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць4

«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць

Усе навіны →
Усе навіны

Пераможца сёлетняга «Еўрабачання» хоча, каб наступнае прайшло без удзелу Ізраіля10

Што з цэнамі і выбарам бульбы ў суседніх Польшчы і Літве7

Лукашэнка заклікаў новапрызначаных вертыкальшчыкаў чытаць тыктокі4

Беларуска ў Польшчы пазнаёмілася з аргенцінцам і паехала да яго на радзіму. Ён аказаўся сямейным тыранам3

У Барысаве паставяць арт-аб'ект па матывах герба горада1

У адным будынку — спа, супермаркет і бізнэс-апартаменты. У «Мінск-Свеце» пабудуюць незвычайны дом

Гендырэктара Бюро па транспартным страхаванні звольнілі з-за карупцыі

«Мы не дазволім Расіі ўбіць клін паміж намі». Мерц адправіў танкавую брыгаду бундэсвера ў Літву5

Рыхтуюцца змены па ўзносах у фонд сацабароны для ІП і самазанятых. Яны выглядаюць пазітыўнымі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць4

«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць