Гродзенскія мастакі павінны заплаціць за зямлю, на якой месцяцца вежы пад нефармальнымі назвамі Кася і Бася, 22 тысячы рублёў. Зараз яны шукаюць спонсара і гатовыя разлічыцца з ім творамі, піша Hrodna.life.

Майстэрні мастакоў размяшчаюцца ў былых воданапорных вежах, якіх гродзенцы называюць Кася і Бася. Яны належаць Беларускаму саюзу мастакоў. Арэнда для творцаў бясплатная, але яны павінны аплачваць камунальныя плацяжы.
У чэрвені 2022 года мастакам выставілі рахунак на выплату запазычанасці ў 22 тысячы рублёў за карыстанне зямлёй у апошнія шэсць гадоў. Раней паведамленні аб запазычанасцях ім не прысылалі. Калі карыстальнікі не змогуць аплаціць запазычанасць, то абласную арганізацыю мастакоў аштрафуюць і закрыюць, а пазыку атрымае на свае плечы рэспубліканскі саюз мастакоў.
Рэспубліканскі саюз мастакоў у Мінску гатовы заплаціць 15 тысяч, астатнія 7 тысяч мастакі павінны выплаціць самі. Пасля звароту ў падатковую і Гродзенскі гарвыканкам ім далі адтэрміноўку на адзін месяц. Зараз мастакі спрабуюць знайсці спонсара і разлічыцца з ім сваімі творамі.
-
У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі
-
З 1 верасня беларусам, што едуць у Латвію, трэба будзе зарэгістравацца на спецыяльным партале і запоўніць анкету
-
Спецслужбы пад выглядам «друку сімволікі і сцягоў» спрабуюць падбіць беларусаў замежжа перадаць свае асабістыя звесткі
Каментары