Меркаванні2525

Адкрыты ліст выкладчыкаў Дэпартамента палітычных навук ЕГУ

Мы, выкладчыкі Дэпартамента палітычных навук ЕГУ, у гэтым адкрытым лісце хацелі б патлумачыць нашу пазіцыю ў канфлікце ў выніку прызначэння новага куратара бакалаўрскай праграмы «Паліталогія і еўрапейскія даследаванні».

Мы, выкладчыкі Дэпартамента палітычных навук ЕГУ, у гэтым адкрытым лісце хацелі б патлумачыць нашу пазіцыю ў канфлікце ў выніку прызначэння новага куратара бакалаўрскай праграмы «Паліталогія і еўрапейскія даследаванні».

Мы глыбока занепакоеныя сітуацыяй з парушэннем дэклараваных Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам прынцыпаў павагі акадэмічных свабод і пабудовы універсітэта, які адпавядае высокім стандартам у галіне дэмакратычных прынцыпаў і каштоўнасцяў.

Усяляк вітаючы і падтрымліваючы прынцыпы акадэмічных свабод і самакіравання, мы неаднаразова рабілі захады па іх рэалізацыі ў жыцці і дзейнасці бакалаўрскай праграмы і дэпартамента паліталогіі ЕГУ. У прыватнасці, такімі крокамі былі прадстаўленне пры канцы 2008 года «Канцэпцыі развіцця палітычнай навукі і адукацыі ў ЕГУ», якая прадугледжвае ўвядзенне прынцыпаў акадэмічнага самакіравання, і правядзенне выбараў кіраўніцтва бакалаўрскай праграмы. Выбары, праведзеныя ў сакавіку 2009 года, павінны былі прадэманстраваць гатоўнасць супольнасці да ўвядзення самакіравання. Вызнаючы прынцыпы акадэмічных свабод, мы не можам пагадзіцца з аднабаковымі і непразрыстымі рашэннямі аб прызначэнні кіруючага акадэмічнага складу і службовых асоб дэпартамента. У прыватнасці з:

• скасаваннем вынікаў выбараў кіраўніка праграмы, якія праходзілі зімой 2009 г.

• прызначэннем су‑дырэктарам дэпартамента А. Сцяпанава без папярэдняга абмеркавання з выкладчыцкай супольнасцю (сакавік 2009 года).

• прызначэннем на пасаду куратара бакалаўрскай праграмы К. Ткачова без папярэдняга абмеркавання кандыдатуры з супрацоўнікамі дэпартамента і без забеспячэння магчымасці разгляду альтэрнатыўных кандыдатур (верасень 2009 году).

• Перапрызначэннем С.А. Навумавай дырэктарам дэпартамента Палітычных навук без абмеркавання кандыдатуры з супрацоўнікамі дэпартамента (верасень 2009 году).

Лічым, что такія дзеянні з’яўляюцца грубым парушэннем дэклараваных ЕГУ прынцыпаў акадэмічных свабод і самакіравання.

У сувязі з гэтым мы абвяшчаем аб прыпыненні свайго ўдзелу ў навучальным працэсе да таго часу, пакуль гэтыя рашэнні не будуць перагледжаныя ў адпаведнасці з дэклараванымі ЕГУ прынцыпамі акадэмічных свабод і дэмакратыі.

Мы разумеем, што не ўсе супрацоўнікі дэпартамента змогуць прыпыніць свой удзел у навучальным працэсе і ніякім чынам не асуджаем іх выбар. Але мы былі б удзячныя за публічную падтрымку нашых патрабаванняў, паколькі перакананыя, што абарона акадэмічных свабод і ўніверсітэцкага самакіравання адпавядаюць інтарэсам усёй выкладчыцкай супольнасці ЕГУ.

Мы таксама звяртаемся да акадэмічнай супольнасці Беларусі і Літвы і разлічваем на іх падтрымку і разуменне.

З павагай,

выкладчыкі Дэпартамента палітычных навук ЕГУ Андрэй Казакевіч, Андрэй Ягораў, Сяргей Богдан, Дзяніс Мельянцоў, Аляксей Дзермант, Таццяна Чыжова, Таццяна Вадалажская

Каментары25

Цяпер чытаюць

Пекла ў Расіі: удары па нафтаперапрацоўцы паглыбляюць паліўны крызіс і мяняюць уяўленні Трампа пра перспектывы Украіны3

Пекла ў Расіі: удары па нафтаперапрацоўцы паглыбляюць паліўны крызіс і мяняюць уяўленні Трампа пра перспектывы Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Знакаміты расійскі цыркач з «Дзю Салей» ратуе стары млын у беларускай вёсцы і просіць пра талаку4

«Першыя месяцы я плакала». Супрацоўніца пункта выдачы заказаў — пра штрафы, абразы і перапрацоўкі2

«Гэтыя словы злятаюць не з вуснаў аўтара, а ад адмоўных персанажаў». Праханаў апраўдваецца за раман, у якім зло выпісаў Пуціна4

Пасля пратэстаў у Грузіі затрымалі пяць чалавек. Прэм'ер абвясціў аб правале пятай спробы майдану6

У Новалукомлі адкрылі рыбны кансервавы завод. Кажуць, аналагаў прадукцыі ў Беларусі няма3

Пуцін: Пастаўка Кіеву «Тамагаўкаў» разбурыць адносіны з ЗША9

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму7

У мужчын таксама бывае клімакс: калі ён надыходзіць і чым адрозніваецца ад жаночага3

У сталіцы 90% настаўнікаў — жанчыны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пекла ў Расіі: удары па нафтаперапрацоўцы паглыбляюць паліўны крызіс і мяняюць уяўленні Трампа пра перспектывы Украіны3

Пекла ў Расіі: удары па нафтаперапрацоўцы паглыбляюць паліўны крызіс і мяняюць уяўленні Трампа пра перспектывы Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць