Грамадства1313

Церцель падзяліўся страхамі лукашыстаў перад беларускімі вайскоўцамі ва Украіне

Выступаючы сёння на МТЗ, Іван Церцель выказаў трывогу з нагоды стварэння «незаконных узброеных фарміраванняў ва Украіне, Польшчы і Літве, а таксама ў Чэхіі і некаторых іншых дзяржавах». Паводле яго слоў, гэтыя фарміраванні «фінансуюцца за кошт замежных фондаў, якія выдзяляюць велізарныя грошы для стварэння ўмоў для дэстабілізацыі ў нашай краіне».

«Гэтыя сродкі ідуць на так званы полк Каліноўскага, а таксама полк «Пагоня». Некалькі сотняў баевікоў у агульным ліку знаходзіцца на тэрыторыі Украіны, каля 80 чалавек — на тэрыторыі Польшчы і каля 60 — на тэрыторыі Літвы», — падкрэсліў кіраўнік спецслужбы.

Паводле слоў Церцеля, гэтыя людзі «актыўна рыхтуюцца, як яны кажуць, да вырашальнай фазы», «некаторыя з іх разлічваюць, што гэта будзе лістапад гэтага года». А разлік беларускіх добраахвотніцкіх фарміраванняў, на думку Церцэля, грунтуецца на тым, што «Расія не зможа аказаць Беларусі садзейнічанне ў рамках саюзніцкіх адносін, пацерпіць паразу, вымушана будзе пайсці на саступкі.

«І ў гэтых умовах яны змогуць зайсці з тэрыторыі Украіны на нашу тэрыторыю прыкладна на маларыцкім кірунку», — сказаў Церцель.

«Групоўка ў складзе ад 100 да 300 баевікоў з сучасным узбраеннем, паводле іх планаў, павінна будзе захапіць найбліжэйшы населены пункт, пажадана райцэнтр. Затым да іх далучацца найміты з іншых краін на аснове добраахвотнікаў з Украіны», — сказаў Церцель.

Паводле ягонай версіі, групоўка будзе паступова, наносячы страты лукашысцкім сілавікам, прасоўвацца да Мінска.

Пасля гэтага ён паўтарыў тэзіс, з якім цяпер як пад капірку выступаюць усе сілавікі падчас сустрэчаў з грамадскасцю — што, маўляў, «нават на Захадзе прызнаюць, што Беларусь застаецца востравам стабільнасці, краінай, якой у такіх няпростых умовах удалося захаваць мір, выстаяць, не даць магчымасці перавярнуць у нас сітуацыю». І папярэдзіў, што «нас чакае з вамі ўпартая цяжкая праца».

Чытайце таксама:

Кіраўнік КДБ выступіў з пагрозамі антываеннаму падполлю 

Каментары13

  • Патрон
    17.10.2022
    Цярцель, ты гэту х сам прыдумаў цi табе ФСБ напiсала?
  • Удивительно
    17.10.2022
    Из страны миллион человек уехал за последние годы, диктатура 28 лет, людей за комментарии в тюрьму на годы сажают, страна де-факто оккупирована Россией, ноль перспектив - стабиииильненько, стабильней некуда. Столько в стране силовиков имеющих смелость избивать тысячи людей и калечить их судьбы ни за что, но не нашлось почему-то того, кто отстранил бы власть от правления и восстановил конституционный строй. Удивительнейшее явление
  • радужный
    17.10.2022
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі24

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ужо сіл няма глядзець на гэтыя цэны». Беларусы скардзяцца на кошт аўтобусных білетаў у Літву4

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся2

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі57

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА9

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік11

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі24

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць