Свет44

Пуцін прыслаў Зяленскаму «сігналы» з незвычайным кур'ерам

Сёння ў Кіеў прыязджаў прэзідэнт афрыканскай дзяржавы Гвінея-Бісау Умару Сікоку Эмбало. Сама дзяржава невялікая і не вельмі ўплывовая, але візіт быў у пэўнай ступені сімвалічны. На афрыканскім фронце ўкраінская дыпламатыя мае куды менш поспехаў, чым на заходнім, і гэты прэзідэнт быў першым кіраўніком дзяржавы з гэтага кантынента, які наведаў Украіну пасля пачатку расійскай агрэсіі на яе.

Пасля перамоў кіраўнікі дзяржаў далі сумесную прэс-канферэнцыю, і падчас яе высветлілася, што афрыканскі госць прыехаў не проста так, а прывёз у Кіеў «сігналы» ад Крамля, які «хоча навесці масты» і «разблакаваць адносіны». Тым больш што ў Кіеў прэзідэнт Гвінеі-Бісау прыбыў пасля наведвання Масквы.

Аднак місія афрыканскага госця поспеху не мела, бо Зяленскі прагназавана адхіліў магчымасць якіх-небудзь дамоўленасцяў з кіраўніцтвам краіны, якая разбурае ўкраінскія гарады і вёскі, забівае мірных жыхароў, знішчае аб'екты крытычнай інфраструктуры і займаецца ядзерным шантажом.

Гвінея-Бісау — невялічкая краіна на захадзе Афрыкі, былая партугальская калонія. Яе тэрыторыя — 36 120 квадратных кіламетраў (прыблізна як наша Мінская вобласць), а колькасць насельніцтва — крыху большая за паўтара мільёна. Гэта былая партугальская калонія, незалежная з 1973 года. І адна з найбяднейшых краін свету, бо адзінае, з чаго жыве — сельская гаспадарка і рыбалоўства. 

Каментары4

  • гоб
    26.10.2022
    Путен прислал Зеленскому чёрную метку
  • Мiнак
    27.10.2022
    На встрече с Президентом Гвинее-Бисау Зелеский отметил, Для того чтобы государства уважали друг друга начинать надо с уважения суверенитета  и невмешательства во внутренние дела. Звучит красиво. Но это как видим не относится к действиям самого Киева в отношении суверенного выбора белорусов. Киев усиленно давит через проплаченные СМИ (Хартия и тд)на общественное мнение внутри Беларуси, чтобы признать легитимным свою воинскую часть ,которая захватит власть в Беларуси. 
    В Украине сейчас война и беларусы на вашей стороне и каждый помогает как может. Но пожалуйста не дразните гусей и не суйте нос в наши дела



  • Бчб
    27.10.2022
    Полк это не конкурент, а партнер. Полк не претендуют на должности. У них другие цели. Только вместе мы сила. Все кто может присоединяйтесь к Полку. Это шанс действительно эффективного «протеста».

Цяпер чытаюць

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў8

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Сем будысцкіх манахаў, у тым ліку расіянін, загінулі праз падзенне кабіны канатнай дарогі на Шры-Ланцы

«Прашу крымчан і гасцей набрацца цярпення». У Крыме знік бензін22

Турцыя накіравала самалёт-радыёлакацыйны комплекс у Літву на фоне парушэнняў паветранай прасторы з боку Расіі1

«Табе трэба насіць толькі спадніцы». Маналог дзяўчыны, якую дамагаўся дырэктар на працоўным месцы12

Сям'ю выбітных педагогаў-баяністаў асудзілі за ўдзел у пратэстах4

Як адкрывалася мяжа з Польшчай. Рэпартаж з Брэста

«Вялікае супрацьстаянне паміж Расіяй і Еўропай». Што адбываецца ў Малдове напярэдадні выбараў3

Кітайскі аўтапрам імкліва заваёўвае Еўропу. Замест сваіх легенд еўрапейскія заводы выпускаюць аўто з Паднябеснай12

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў8

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць