У Крэве побач з замкам узвялі драўляную вежу. Праект называюць унікальным, але не ўсе яму рады
Апаненты настойваюць: пабудовай разбураны адметны ландшафт мясціны, і адзначаюць адсутнасць доказаў, што такая вежа сапраўды стаяла на гары побач з замкам. Аўтары праекта сцвярджаюць, што з узвядзеннем вежы адноўлена сярэднявечная сістэма паведамлення аб небяспецы. Ідэю пабудаваць вежу прапанаваў бізнэсовец, які фінансаваў яе ажыццяўленне.
Фота: Вежа на Юр'евай гары ў Крэве. Аўтар Marina Pahomova
«Гэта фантазійны варыянт. Вежу варта разабраць і ўзвесці ў іншым месцы гары»
Урачыста адкрылі вежу-дазорцу на Юр’евай (Юравай) гары 5 лістапада. На імпрэзу сабралася багата цікаўных людзей з Мінску, Вілейкі, Маладзечна, Смаргоні. Былі арганізаваныя рыцарскі турнір і тэатральнае прадстаўленне. Выступалі аўтары, фундатары праекта ды супрацоўнікі Смаргонскага раённага музея.
Да зʼяўлення побач з замкам 10-метровай вежы крытычна ставяцца некаторыя жыхары Крэва.
Яны даводзяць, што Юраву гару не варта было чапаць наогул, бо яна сама па сабе самадастатковая. Гэта «інтымнае месца, дзе застаешся сам-насам з багатай Крэўскай спадчынай, адчуваеш яе і ўласную моц».
На фота: Крэўскі замак з назіральнай вежай. 3d-рэканструкцыя Ахрэма Белабровіка. kreva.travel
На думку аднаго з жыхароў, з якім пагаварыла «Наша Ніва», з багатай Крэўскай спадчынай папрацавалі аднабока і прымітыўна. Вежу зрабілі абсалютнай дамінантай мясцовасці. Яна паглынае сабою сам замак і разбурае навакольную прастору.
«Вежу варта было б разабраць, а калі шукаць нейкі кампраміс і ісці насустрач аўтарам праекта, то яе можна ўзвесці не на ўзвышшы гары, а дзесьці ніжэй, напрыклад, на плато ці на іншым пагорку, якіх у Крэве хапае. Сама вяршыня — святы пункт», — лічыць жыхар.
Ён дапускае, што на гары магла стаяць сігнальная вежа, але, паводле яго, «няма стоадсоткавых доказаў гэтаму». Адсутнічаюць графічныя выявы, малюнкі, як яна выглядала. Акрамя таго, вежа не адзінае, што стаяла на гары.
«Гэты фантазійны варыянт ажыццявілі з папраўкай на сучасныя патрэбы. Неабходнасці ў сігнальнай вежы, з якой бы пільнавалі, адкуль ідуць ворагі, няма. Такая функцыя на сёння не патрэбная, — тлумачыць сваю пазіцыю жыхар Крэва. — Вежа пабудаваная, як аб’ект турыстычнай інфраструктуры, як пляцоўка, з якой можна агледзець абшар. З улікам гэтага былі ўнесеныя праўкі ў праект, што ўжо з'яўляецца адхіленнем ад яе аўтэнтычнага выгляду».
Фота: Сучасная вежа-дазорца на Юр'евай гары. Аўтар Marina Pahomova
Руплівец Крэўскай мінуўшчыны ўпэўнены: турыстычная інфраструктура не павінна паглынаць сапраўдныя помнікі. Цяпер, паводле яго, узнікае пытанне, як будзе абслугоўвацца гэты турыстычны аб’ект.
«Маем замак і вежу, і гэта, нібыта, унікальны для Беларусі аб’ект сігнальнай сістэмы. Але гэта толькі прыгожая абгортка, вокладка. Па факце ж гэта аглядная пляцоўка, куды будуць прыводзіць турыстаў па квітках», — адзначае суразмоўца.
Гэта нармальна, пагаджаецца ён, за атракцыю мець прыбытак, каб з яго абслугоўваць аб’ект, але ці дастаткова будзе 1 ці 5 рублёў з чалавека на падтрыманне канструкцыі ў належным стане.
Жыхар таксама заўважае, што застаецца пытанне, як будзе арганізаваны доступ у гэтую вежу. Напрыклад, пасля адбудовы муроў Крэўскага замку браму зачынілі. І каб трапіць на замкавы дзядзінец у іншыя, акрамя летніх, месяцы, турыстам трэба ехаць у Смаргонь па экскурсавода, а потым вяртаць яго назад. Прынамсі, такая схема працавала ў мінулым годзе, кажа ён.
«Ці патрэбныя такія высілкі турысту, каб проста паглядзець тыя ж сцены знутры», — падсумоўвае пытаннем гутарку жыхар Крэва. — Калі і вежа на гары будзе зачыненая 9 з 12 месяцаў на год, то гэта вялікая праблема».
«Напэўна, нейкая сігнальная сістэма існавала і ў Крэве»
Гісторыя з узвядзеннем вежы пачалася ў 2011 годзе. Тады на пагорку на працягу года пад кіраўніцтвам гісторыка Алега Дзярновіча і мінскага архітэктара Андрэя Шулаева праводзіліся археалагічныя раскопкі. Іх вынікі дазволілі прыйсці да высновы, што ў старажытныя часы, калі замак выконваў уласцівыя яму функцыі, пагорак мог быць уключаны ў абарончую сістэму.
Фота: Варыянты дазорных вежаў. Ілюстрацыя з альманаха «Kreva Incognita». kreva.travel
Паводле Андрэя Шулаева, падчас раскопак наткнуліся на падмурак 4,2 на 4,2 метры з артэфактамі, падобнымі да тых, што знаходзілі ў Крэўскім замку, таму датаваць падмурак можна 14-15 стагоддзем.
«Пачалі думаць, што ж гэта магло быць: паганскае капішча, хрысціянская капліца, назіральная вежа пры замку? Спыніліся на вежы. Вежавая сігнальная сістэма была распаўсюджаная, верагодна, яшчэ да Вялікага Княства Літоўскага. Хутчэй за ўсё, у Крэве мы маем пацверджанне адной такой вежы. Яна была патрэбная замку, што стаяў у нізіне. Мясцовыя майстры і зрабілі такі муляж вежы», — тлумачыць Андрэй Шулаеў.
Думкі пра існаванне на Юр’евай гары сігнальнага паста, з якога можна было сузіраць Крэва як на далоні, трымаецца і гісторык Алег Дзярновіч.
«Напэўна, нейкая сігнальная сістэма існавала і ў Крэве. Мы не ведаем, якая, але можам дапусціць, што падобная да той, што апісваецца ў нямецкіх хроніках. І хутчэй за ўсё, знаходзілася яна на Юравай гары — у геаграфічна-геалагічным пункце, які дамінуе над наваколлем Крэўскага замка», — кажа Алег Дзярновіч.
Па словах дырэктаркі Смаргонскага краязнаўчага музея Алены Бобінай і каардынатаркі праекта ўзвядзення вежы, казаць, як яна выглядала ў даўнія часы, складана, але ўзводзілася яна «ў традыцыйным стылі».
Праект Крэўскай вежы, які называюць унікальным, распрацаваў Андрэй Шулаеў. Узорам для яго сталі падобныя будыніны ў Еўропе да і пасля іх рэканструкцыі.
Фінансавала ўзвядзенне вежы мінская кампанія «Фомар». У прамове на адкрыцці кіраўнік кампаніі Вячаслаў Бруёк сказаў, што ідэя ўзвядзення вежы належыць яму.
Фота: Вынікі раскопак: артэфакты і падмурак даўняй будыніны. Ілюстрацыя з альманаха «Kreva Incognita». kreva.travel
На сайце Смаргонскага краязнаўчага музея напісана, што з 1 кастрычніка 2022 года «турыстычнае абслугоўванне на Крэўскім замку магчыма толькі па папярэдняй замове». Экскурсія ў Крэўскі замак для групы да 25 чалавек каштуе 20 рублёў. Скарочаная — 15, экскурсія для груп да 5 чалавек — 10 рублёў.
Цалкам падтрымліваю жорсткіх крытыкаў гэтага чарговага "унікальна"-прафанацыйнага праекта "адраджэньня гісторыі" - цяпер у выглядзе дазорнай "вежы", глядзельная пляцоўка якой знаходзіцца на вышыні ажно... 4,5 метры (калі прыняць рост мужчыны, які стаіць на ніжняй тэрасе, у 180 см). Гэтая "выцмактаная з пальца" халабуда "у традыцыйным стылі", з вялікай пляцоўкай (аналагічнай выдуманай глядзельнай пляцоўцы з балюстрадай у "аднаўляемым" Гарадзенскім замку), цяпер, як бачна, там галоўны "турыстычны аб'ект" замест замка, ну а прадпрымальніку яна дазволіла фактычна "прыватызаваць" Юраву гару.
Цяпер чытаюць
У Крыме абмежавалі продаж бензіну 20 літрамі ў адны рукі
43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы
Абсурд не толькі з Баранавічамі. У Оршы таксама з’явіцца манумент «Горад працоўнай славы 1941-1945»11
«Быў адключаны роўмінг, прыехала ў РБ — запазычанасць 250 рублёў». Пасля аднаго выпадку беларуска баіцца браць сімку ў ЕС22
Дзяўчына паказала, як знаёміць з Беларуссю хлопца з Ізраіля — гэтыя смешныя відэа абляцелі інтэрнэт33
«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве9
«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве
Дзяўчына паказала, як знаёміць з Беларуссю хлопца з Ізраіля — гэтыя смешныя відэа абляцелі інтэрнэт33
У Расіі плануюць істотна павялічыць імпарт беларускага бензіну44
Юлія Міцкевіч: Мае словы пра турму вырвалі з кантэксту. Супраць мяне арганізавалі кампанію цкавання3333
У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава2222
У Мінску здаюць жыллё разам з бабуляй. Абвестка выклікала гарачую дыскусію33
У Мінску здаюць жыллё разам з бабуляй. Абвестка выклікала гарачую дыскусію3
Дваіх дэпартавалі, двое з'ехалі самі. У Польшчы расказалі пра беларусаў, затрыманых пасля канцэрта Каржа22
Дваіх дэпартавалі, двое з'ехалі самі. У Польшчы расказалі пра беларусаў, затрыманых пасля канцэрта Каржа2
Кітаец усяго год вучыў беларускую мову і ўжо выступіў на Міжнародным кангрэсе беларусістаў. Паслухайце, як ён гаворыць4141
Кітаец усяго год вучыў беларускую мову і ўжо выступіў на Міжнародным кангрэсе беларусістаў. Паслухайце, як ён гаворыць41
Лукашэнку перадалі словы Зяленскага пра яго з Пуціным — «пажылых людзей, якія нешта балбочуць». Ён адрэагаваў2222
Лукашэнку перадалі словы Зяленскага пра яго з Пуціным — «пажылых людзей, якія нешта балбочуць». Ён адрэагаваў22
«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве9
«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве
Галоўнае
У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава2222
43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы
Абсурд не толькі з Баранавічамі. У Оршы таксама з’явіцца манумент «Горад працоўнай славы 1941-1945»11
Праз расійскія абстрэлы надзвычайная сітуацыя ўзнікла на Чарнобыльскай АЭС33
У акупаванай Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці забіты старшыня «савета дэпутатаў»11
У акупаванай Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці забіты старшыня «савета дэпутатаў»1
Кітаец усяго год вучыў беларускую мову і ўжо выступіў на Міжнародным кангрэсе беларусістаў. Паслухайце, як ён гаворыць4141
Кітаец усяго год вучыў беларускую мову і ўжо выступіў на Міжнародным кангрэсе беларусістаў. Паслухайце, як ён гаворыць41
Каментары