Грамадства2828

Аб'яднаны пераходны кабінет апублікаваў справаздачу за 100 дзён

За сто дзён ад моманту свайго заснавання Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі апублікаваў справаздачу, у якой распавядае пра свае дасягненні і найбліжэйшыя планы ў суаднясенні з мэтамі, сфармуляванымі на пачатку дзейнасці.

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі падчас свайго пасяджэння. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

У сферы абароны незалежнасці і аднаўлення законнасці Кабінет лічыць сваімі дасягненнямі: 

  • Выбудоўваюцца адносіны ў галіне ваенна-палітычнага супрацоўніцтва з ключавымі міжнароднымі партнёрамі.

  • Утворана і функцыянуе сістэма падрыхтоўкі ўдзельнікаў мерапрыемстваў па аднаўленні законнасці ў Беларусі і абароне яе незалежнасці, адладжана працэдура верыфікацыі ўдзельнікаў. Кансалідацыя і навучанне ўдзельнікаў вядзецца ў т.зв. Харугвах — добраахвотных аб'яднаннях беларусаў, якія праходзяць фізічнае і інтэлектуальнае навучанне, медыцынскую падрыхтоўку з мэтай удзелу ў мерапрыемствах па абароне незалежнасці Беларусі і аднаўленні законнасці на яе тэрыторыі.

  • Здзейсненыя новыя перспектыўныя захады па наладжванні сістэмы матэрыяльна-тэхнічнага забяспячэння дзейнасці беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне і рэгулярных трэніровачных збораў Харугваў.

Інфармацыя пра іншыя мерапрыемствы, як рэалізаваныя, так і запланаваныя ў рамках дзейнасці сілавога блока, не падлягае распаўсюду з меркаванняў бяспекі ўдзельнікаў гэтых мерапрыемстваў і асаблівасцяў іх задач.

Асноўная частка справаздачы прысвечаная дзейнасці па міжнароднаму ціску на рэжым і стварэнні новых магчымасцяў для дэмакратычных сіл. Тут адзначаюцца міжнародныя візіты і перамовы як Святланы Ціханоўскай, так і яе паплечнікаў ды супрацоўнікаў, адкрыццё прадстаўніцтваў Кабінета ў Бруселі і Празе. Асабліва адзначаецца, што 

«адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця міжнародных адносінаў стала наладжванне афіцыйных сувязяў з уладамі Украіны, чыю тэрытарыяльную цэласнасць Кабінет вызнае безумоўна і якой Кабінет выказаў падтрымку ў яе супрацьстаянні расійскай агрэсіі».

Прынцыпова важным для Кабінета, як сцвярджаецца, з’яўляецца даць грамадству выразны адказ на пытанне — а што будзе пасля дэмантажу рэжыму? Як дэмакратычныя сілы плануюць не дапусціць пагружэння краіны ў хаос, беззаконне, эканамічны крызіс, — якія, як вядома з гістарычнага вопыту, часта спадарожнічаюць дэмакратычным пераменам? Адказам на гэтае пытанне, паводле справаздачы, стала

«сістэмная праца Кабінета і стратэгічнай групы экспертаў, створанай для дапамогі Кабінету ў справе распрацоўкі плана транзіту. Група экспертаў выявіла шмат выклікаў датычна працэдур змены палітычнага ладу, канстытуцыйнай рэформы і іншых пытанняў, адказы на якія трэба будзе шукаць разам з грамадзянскай супольнасцю Беларусі».

У раздзеле «Нацыянальнае адраджэнне Беларусі» адзначаецца, што ўдалося «наладзіць працоўныя адносіны з найбольш буйнымі беларускімі незалежнымі культурніцкімі ініцыятвамі і экспертнай супольнасцю ў галіне культуры і адукацыі, як за межамі, так і ўнутры Беларусі. Істотным для выканання пастаўленых задач з’яўляецца наладжванне кантактаў на ўзроўні дзяржаўных міністэрстваў з важнымі партнёрамі Беларусі — Чэхіяй, Польшчай, Украінай, Літвой». Таксама Аб'яднаны пераходны кабінет знаходзіцца ў цесным узаемадзеянні з Радай БНР. 

У якасці планаў Кабінета на наступныя 6 месяцаў заяўленыя наступныя дзеянні:

  • Працяг працы па легітымізацыі Кабінета на міжнароднай палітычнай арэне.

  • Далейшая кансалідацыя дэмакратычных сілаў Беларусі, наладжванне супрацоўніцтва са згуртаваннямі беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, прыцягненне да працы ў Кабінеце новых спецыялістаў.

  • Нарошчванне патэнцыялу сілавога блока да ўзроўню, неабходнага для выканання ключавых задач.

  • Працяг санкцыйнага ціску на рэжым і яго прадстаўнікоў.

  • Дапрацоўка плана дзеянняў на транзітны перыяд.

  • Далейшая акумуляцыя міжнароднай падтрымкі Беларусі з выкарыстаннем новых магчымасцяў: прадстаўніцтва ў Радзе Еўропы, прадстаўніцтваў дэмакратычных сіл у краінах ЕС і Украіне.

  • Наладжванне ўстойлівых працоўных адносінаў з дзяржаўнымі органамі ўлады Украіны з мэтай сумеснага супрацьстаяння расійскай агрэсіі і дэакупацыі Беларусі.

  • Актывізацыя расследаванняў крымінальных спраў у рамках універсальнай юрысдыкцыі.

  • Прызначэнне прадстаўніка па фінансах і эканоміцы і прадстаўніка па сацыяльных пытаннях. 

  • Пошук крыніц устойлівага фінансавання дзейнасці Кабінета.

Каментары28

  • Iгар
    17.11.2022
    Бла-бла-бла... 
  • Франя
    17.11.2022
    Лепей бы за грошы дау справаздачу.
  • последняя песня
    17.11.2022
    последняя песня

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Дэмакраты апублікавалі запіску Эпштэйну, сцвярджаюць, што пад ёй подпіс Трампа3

Ці небяспечная дыета з нізкім утрыманнем солі гэтак жа, як і лішак солі?

Зборная Беларусі прайграла другі матч адбору да чэмпіянату свету7

У Аўстраліі дзед пайшоў у садок па ўнука, а прыйшоў дахаты з іншым дзіцём3

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў10

У выкрытую ў Еўропе шпіёнскую сетку ўваходзіў таксіст-беларус з Польшчы15

«Для нацыянальнага міфа дастаткова таго, што «мы перамаглі іх, адстаялі сваю зямлю». Адказ на непапулярнае меркаванне Антося Жукава31

Мерц заклікаў Еўропу скарэктаваць свае інтарэсы без ілжывай настальгіі5

«Міндальнічаць, як у 1944-м, з імі ніхто больш не будзе». Мядзведзеў апублікаваў артыкул з пагрозамі Фінляндыі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»54

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць