Улада1919

БНФ распрацаваў праграму рэфармавання ЖКГ Беларусі

У ёй прапануецца замарозіць тарыфы для насельніцтва і скараціць 50% чыноўнікаў

Беларускі народны фронт акрэслівае асноўныя праблемы жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі. Сярод іх «хрушчоўкі», тэрмін эксплуатацыі якіх ужо скончыўся, стан водаправодаў, праваленая праграма энергаашчаджэння і іншыя.

Такім чынам, усведамляючы нездавальняючую сітуацыю ў сферы ЖКГ краіны, БНФ прапануе ўласную праграму рэформаў на 2010–2015 гады. Праект складаецца з 14 пунктаў, вось некаторыя з іх:

1. Тэрмінова прыступіць да пераразмеркавання сродкаў, што накіроўваюцца з дзяржаўнага бюджэту. Скараціць на 50–70% фінансаванне сілавых ведамстваў і структураў краіны. На 50% скараціць апараты міністэрства ЖКГ, абласных, гарадскіх, раённых упраўленняў і аддзелаў ЖКГ. Вызваленыя сродкі накіроўваць на мадэрнізацыю і рамонт аб’ектаў ЖКГ.

2. Прыватызацыя арганізацый і прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

3. Прыцягненне інвэстыцый, накіраванне бюджэтных сродкаў, прыцягненне сродкаў прадпрыемстваў і насельніцтва ў камунальную гаспадарку з мэтай тэрміновага вырашэння праблемы «хрушчовак», іншых аварыйных дамоў.

4. Захоўваць камунальныя і бытавыя адходы на палігонах.

5. Прыняць меры па замарожванні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва.
Пры гэтым доля расходаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва не павінны пераўзыходзіць 25% ад сукупнага даходу сярэднестатыстычнай сям’і.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча12

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША100

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць