Усяго патроху

Сапраўдная эпідэмія грыпу чакаецца ў Мінску ў канцы снежня

А што ж тады зараз адбываецца?

Эпідэмія грыпу чакаецца ў Мінску ў канцы снежня — студзені, паведаміла загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка.

Паводле яе слоў, цяпер сітуацыя з захворваннем на грып і ВРВІ ацэньваецца як перадэпідэмічная. Штодня ў Мінску рэгіструецца прыкладна 5—6 тыс. зваротаў у сувязі з гэтымі захворваннямі.

Усяго за папярэдні тыдзень такіх зваротаў было зарэгістравана крыху больш як 26,5 тыс., з іх прыкладна 7% — выпадкі грыпу.

Як паведаміла Фісенка, колькасць зваротаў у паліклінікі ў сувязі з вірусам грыпу і ВРВІ ў сярэднім на 20% вышэйшыя, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Як растлумачыла спецыяліст, гэта звязана з тым, што з'явіліся новыя варыянты віруса грыпу — вірус A (H1N1). Па сваіх сімптомах ён падобны на сезонны вірус грыпу, аднак здольны хутка распаўсюджвацца з-за таго, што ў насельніцтва адсутнічае да яго імунітэт.

«Праз нашу статыстыку ніводнага выпадку смерці ад грыпу не праходзіла», — падкрэсліла Фісенка. Рэгістраваліся выпадкі смерці ад пнеўманіі, якая можа ўзнікнуць на фоне аслаблення імунітэту пасля ВРВІ і грыпу.

Паводле слоў Фісенкі, праводзіцца маніторынг захворвання на ВРВІ і грып. У выпадку перавышэння эпідэміялагічнага парогу адразу ж будуць прыняты дадатковыя меры з мэтай спыніць распаўсюджванне захворванняў. У іх ліку — каранцін у школах, абмежаванне правядзення масавых відовішчных мерапрыемстваў.

Як адзначыла Фісенка, прадаўжэнне канікулаў у сталічных школах — гэта прафілактычная мера, скіраваная на тое, каб «пазбегнуць лакальных успышак захворвання ў Мінску».

Паводле яе слоў, трэба разумець, што гэтая мера на сённяшні дзень не спыніць распаўсюджванне грыпу. «Гэта інфекцыя вельмі лёгка перадаецца, і пакуль у мінчан не сфарміруецца імунітэт, на жаль, захворванне не спыніцца», — адзначыла спецыяліст. Аднак, паводле яе інфармацыі, прадоўжыць канікулы ў мінскіх школах яшчэ на тыдзень пакуль не плануецца.

Усе навіны на тэму эпідэміі грыпу, парады, даведкі і жарты

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча12

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША100

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць