Вайна11

Германія дазволіла Польшчы перадаць пяць самалётаў-знішчальнікаў Украіне

Урад Германіі афіцыйна пацвердзіў, што даў Польшчы дазвол перадаць Украіне пяць знішчальнікаў МіГ-29, якія калісьці належалі арміі ГДР.

Самалёт-знішчальнік МіГ-29. Фота: Wikimedia Commons 

«Рады аб'явіць, што мы дазволілі нашым польскім партнёрам паставіць пяць МіГ-29 з былых запасаў арміі ГДР. Мы атрымалі запыт толькі сёння. Я вітаю той факт, што федэральны ўрад сумесна прыняў гэтае рашэнне. Гэта паказвае, што на Германію можна спадзявацца», — цытуе прэс-служба ўрада Германіі міністра абароны Борыса Пісторыуса.

Пра тое, што Польшча папрасіла ў Германіі дазвол перадаць самалёты, паведамлялася ў чацвер у пачатку дня. Гэтыя самалёты належалі арміі ГДР, затым Германія перадала іх Польшчы і, як краіна паходжання гэтай вайсковай тэхнікі, павінна была даць згоду на яе рээкспарт.

У сакавіку Польшча ўжо перадала Украіне чатыры МіГі, а прэзідэнт гэтай краіны Анджэй Дуда абвясціў, што неўзабаве будзе перададзена яшчэ некалькі самалётаў. Тады ж, у сакавіку, другой краінай НАТА, якая афіцыйна перадала Украіне баявыя самалёты, стала Славакія, якая абвясціла аб перадачы ўсіх 13 сваіх МіГ-29.

Каментары1

  • Не разумею я чагось
    14.04.2023
    5 самалетаў???? У рашкі такіх самалетаў дзясяткі, як Эўропа пазлічвае на перамогу Ўкраіны ці насамой справе не разлічвае?

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць