У Беларусі забаранілі продаж некаторых мадэляў джынсаў Conte Elegant. Адпаведная інфармацыя з'явілася ў рэестры небяспечнай прадукцыі.

Дзяржстандарт устанавіў, што некаторыя мадэлі джынсаў Conte Elegant не адпавядаюць патрабаванням Тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза па паветрапранікальнасці, піша Office Life.
Джынсы, якія трапілі пад забарону, былі пашытыя для беларускага прадпрыемства ў Рэспубліцы Маўрыкій. У выніку шэсць мадэляў жаночых джынсаў пэўных артыкулаў не толькі забаранілі прадаваць на тэрыторыі Беларусі — іх таксама павінны выключыць з абарачэння.
Каментары
Я предпочитаю Левайс, Мустанг и других производителей.