Культура1515

Супрацоўніца мінскага музея знайшла на выкінутых плёнках унікальныя фота старой Нямігі

Адкрыццё выставы пад адкрытым небам «Успамін пра Нямігу» адбудзецца 6 ліпеня ў 17:00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, як паведамляе Музей гісторыі Мінска ў фэйсбуку.

Старая Няміга. Фота: Музей гісторыі горада Мінска
Старая Няміга. Фота: Музей гісторыі горада Мінска

Экспазіцыя прысвечаная вуліцы Нямізе і яе ваколіцам і арганізаваная сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і Беларускім дзяржаўным архівам навукова-тэхнічнай дакументацыі.

Старая Няміга. Фота: Музей гісторыі горада Мінска
Старая Няміга. Фота: Музей гісторыі горада Мінска
Старая Няміга. Фота: Музей гісторыі горада Мінска

Ідэя стварэння гэтай выставы з'явілася выпадкова: супрацоўніца музея Яўгенія Стальмахова знайшла каля свайго пад'езда выкінутыя суседзямі фотастужкі.

Гэта быў цэлы сямейны архіў, і, відаць, аўтар фатаграфій працаваў у інстытуце Белпрампраект, бо сярод здымкаў было нямала кадраў, на якіх зафіксаваны нефармальныя будныя дні інжынераў.

Старая Няміга. Фота: Музей гісторыі горада Мінска

Самымі цікавымі былі рэдкія віды старой забудовы вуліцы Нямігі да яе рэканструкцыі, якія таксама захаваліся на фотастужцы.

Старая Няміга. Фота: Музей гісторыі горада Мінска

Каментары15

  • Цім
    02.07.2023
    Я бачу, што "Дом мод" пабудавалі даўно, проста пасярод руін старой Нямігі! Нехта ва ўрадзе быў вялікі моднік. Ці яго жонка была ...  :)
  • маленькая архітэктарка цемры
    02.07.2023
    проста так горад забудоўваўся.. паступова
    былы інстытут фізкультуры (што ля ЦУМа) увогуле ў акружанні хатак - pervadmin.gov.by/actual/2019/06/13/6205

    каштоўныя фота. добра, што не прапалі
  • Улад
    02.07.2023
    Немига, 1) Могілкі на беразе ракі звычайна не стваралі. Чаму - гэта зразумела.
    2) Калі я не памыляюся, на гэтым месцы былі "татарскія агароды".

Цяпер чытаюць

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве15

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярная актрыса выпусціла мыла з вадой з уласнай ванны1

Кот здольны адрозніваць свайго гаспадара ад незнаёмца па паху3

У адной з вежаў «Брамы Мінска» здаецца двухузроўневая кватэра з шыкоўнай тэрасай3

У Лунінецкім раёне паставяць помнік клубніцам: ёсць два варыянты12

Пяць гадоў таму арыштавалі Міколу Статкевіча6

У Маладзечне зрабілі пешаходную асфальтаваную дарожку, але не дацягнулі некалькі метраў да прыпынку3

Развітанне з эрай герояў. Чым парадуе «Місія невыканальная: фінальная расплата»6

Колькі часу займае выдача пашпарта новай Беларусі? Былы каліновец расказаў, як атрымліваў дакумент34

Прадстаўнік Расіі ў ААН: Расія не спыніць агонь, пакуль Захад падтрымлівае Кіеў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве15

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць