Дзяржпагранкамітэт заявіў пра перахоп 16 ліпеня ўкраінскага беспілотніка ў Брагінскім раёне. У ведамстве сцвярджаюць, што гэты апарат вёў разведку.

Скрыншот з відэа ДПК
«Украінскі бок працягвае правакацыйныя дзеянні, звязаныя з наўмысным залётам беспілотнікаў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Чарговы інцыдэнт зафіксаваны 16 ліпеня ў Брагінскім раёне. Памежны нарад, які выконваў задачы па ахове мяжы на рацэ Дняпро, выявіў беспілотны лятальны апарат, які незаконна перасёк мяжу з тэрыторыі Украіны. З дапамогай дрона вялася разведка памежнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — заяўляе ДПК.
Дрон, як паведамляецца, пасадзілі на ваду пры дапамозе радыёэлектроннай стрэльбы. Распачалі адміністрацыйны працэс, праводзіцца праверка.
Каментары