Грамадства33

13 дзеячаў культуры, у тым ліку Рушдзі, Елінэк, Крэмер, запатрабавалі ад Лукашэнкі праясніць лёс палітвязняў

«Мы глядзім на Беларусь і не перастанем пытацца: дзе знаходзяцца гэтыя людзі?»

Фота: «Вясна»

Праясніць лёс беларускіх палітвязняў, у тым ліку Марыі Калеснікавай, Віктара Бабарыкі, Максіма Знака і Сяргея Ціханоўскага, запатрабавалі ад Аляксандра Лукашэнкі ў адкрытым лісце 13 сусветных дзеячаў культуры, піша «Радыё Свабода».

«Спадар прэзідэнт Лукашэнка, вы забяспечваеце сваю ўладу толькі гвалтам. Поўная ізаляцыя зняволеных — гэта катаванне. Аднак зняволеныя не ваша ўласнасць. Ці звязвае вас яшчэ нешта са словам «чалавечнасць»? Дзе яны?» — гаворыцца ў лісце.

Адзначаючы, што зніклі «дзясяткі іншых палітвязняў», аўтары пішуць: «Мы глядзім на Беларусь і не перастанем пытацца: дзе знаходзяцца гэтыя людзі?»

Ліст падпісалі лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Эльфрыдэ Елінек (Аўстрыя, 2004), Герта Мюлер (Румынія — Нямеччына, 2009), Вольга Такарчук (Польшча, 2018), а таксама пісьменнікі і паэты Салман Рушдзі (Індыя — Вялікабрытанія), Дурс Грунбайн (Нямеччына), Вольф Бірман (Нямеччына), Маргарэт Этвуд (Канада), Томас Венцлава (Літва), Петэр Надаш (Венгрыя), дырыжор і піяніст Даніэль Барэнбойм (Аргенціна — Ізраіль — Нямеччына), піяністы Ігар Левіт (СССР / Расія — Нямеччына), Андраш Шыф (Венгрыя — Вялікабрытанія) і скрыпач Гідон Крэмер (СССР / Латвія — Нямеччына).

Нагадаем, што пра Міколу Статкевіча, Максіма Знака і Марыю Калеснікаву нічога не вядома з лютага, пра Віктара Бабарыку — з канца красавіка, доўгі час нічога не было вядома пра Сяргея Ціханоўскага, і толькі пасля з'яўлення ананімкі пра яго смерць 5 ліпеня праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з ім, на якім, як сцвярджаецца, ён запісаны 5 ліпеня.

Каментары3

  • Axel Justas
    15.08.2023
    Хутчэй за ўсё, Лукашэнка нават ня ведае, хто гэтыя людзі.
  • Мойша
    15.08.2023
    Пляваць ён хацеў на іх усіх, наіўныя і бяз выніковыя дзеянні.
  • Анж
    15.08.2023
    Axel Justas, скажу шчыра і я іх ня ведаю але справа ў іншым, ён прымае меркаванне толькі моцных лідараў, тобок калі амерыка наедзе, тады мо і будзе які адказ але амерыканцам на сёння пляваць на Беларусь.

Цяпер чытаюць

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста

Усе навіны →
Усе навіны

Ці патрэбна беларусам моцная рука? Эканаміст Львоўскі адказаў21

З якой бульбы лепш за ўсё рабіць дранікі8

У Вільні прайшла акцыя салідарнасці са Статкевічам3

Былы кіраўнік Прэзідэнцкага аркестра трапіў пад атаку дронаў у Данецку9

Кіруючыя партыі Германіі губляюць папулярнасць — чаго не скажаш пра «Альтэрнатыву для Германіі»18

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?39

У якіх беларускіх гарадах жыве больш за 100 тысяч чалавек2

«Мяне сустрэлі ў штыкі. Казалі: а дзе нашы дактары?» Як у мінскай паліклініцы працуюць дактары з Ірака і Туркменістана82

У Ашмянах з’явіліся незвычайныя лаўкі — на валунах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць