Усяго патроху55

Нарвегія таксама будуе агароджу на мяжы з Расіяй. Але прычына тут не мігранты і не вагнераўцы

На поўначы Нарвегіі мясцовыя ўлады аднаўляюць спецыяльную агароджу ўздоўж мяжы, пастаўленую 70 гадоў таму. Прычына — паўночныя алені, якія ходзяць пасвіцца ў Расію, а тая патрабуе за гэта вялікую кампенсацыю. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Antok Sena / vecteezy.com

Паводле нарвежскіх уладаў, у 2023 годзе 42 алені перасеклі мяжу і пасвіліся ў запаведніку «Пасвік» у расійскай Мурманскай вобласці. Расія запатрабавала за гэта кампенсацыю: па 4700 даляраў за кожнага аленя, які перайшоў мяжу, і аднаразовую выплату ў 4,4 мільёна даляраў за ўсе дні іх выпасу ў запаведніку, паведамляе Associated Press.

Каб прадухіліць пераход аленяў на тэрыторыю Расіі ў будучыні, Нарвегія стала аднаўляць загароду ўздоўж мяжы, якую паставілі ў 1954 годзе. Будаўніцтва плота працягласцю сем кіламетраў і коштам 348 тысяч даляраў завершыцца ў кастрычніку. 

З тых жа аленяў, якія нанеслі страты расійскаму ягелю, 40 ужо вярнуліся дадому, сказалі ў Нарвежскім сельскагаспадарчым агенцтве. Вяртання астатніх двух чакаюць у хуткім часе.

Каментары5

  • Пт на спрыт
    26.08.2023
    7 км плоту за 348000? У Нарвегіі таксама ўмеюць піліць
  • Valentin
    26.08.2023
    А что они рожей не вышли? Есть один лось, который почти каждую неделю в Москву летает так еще и сам грошай посит. 
  • Розніца ў лічбах
    26.08.2023
    Пт на спрыт, у Нарвегіі ўмеюць лічыць - на будаўніцтва плота працягласцю 7 кіламетраў яны выдаткуюць 348 тысяч даляраў, у той час як Расея ім выставіла рахунак у 4,4 мільёна даляраў, розніца балей чым у 12 разоў. А кошт плота такі, бо гэта не плот як у вас каля хаты, плюс за працу ў Нарвегіі рабочы атрымлівае не 500 даляраў у месяц, а 5 тысяч і болей.

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў3

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю21

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай6

У Брэсце абураюцца, што цэнтр горада ў гадзіны пік быў паралізаваны хрэсным ходам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў3

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць