Свет

Штурм Капітолія: лідар Proud Boys асуджаны на 22 гады турмы

Міністэрства юстыцыі ЗША дамагалася для Энрыке Тарыа 33 гадоў турэмнага зняволення.

Фота: Pedro Portal / Miami Herald / Tribune News Service via Getty Images

Амерыканскі суд прысудзіў былога лідара праварадыкальнай групоўкі Proud Boys («Гордых хлопцаў) Энрыке Тарыа да 22 гадоў турмы за ўдзел у штурме Капітолія ЗША 6 студзеня 2021 года, піша Бі-бі-сі.

Энрыке Тарыа быў асуджаны за падбухторванне да мяцяжу і ўдзел у планаванні штурму Капітолія, калі тысячы прыхільнікаў былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа сілай спрабавалі перашкодзіць Кангрэсу зацвердзіць вынікі выбараў, якія Трамп і яго прыхільнікі называлі сфальсіфікаванымі.

Пракуратура сцвярджала, што Proud Boys мелі намер сілай пакінуць Трампа ва ўладзе.

Міністэрства юстыцыі ЗША дамагалася для Энрыке Тарыа 33 гадоў турэмнага зняволення.

Турэмны тэрмін Тарыа стаў самым доўгім пакараннем, вынесеным у рамках судовых пераследаў за беспарадкі 6 студзеня 2021 года. Да гэтага заснавальнік арганізацыі Oath Keepers Сцюарт Родс, асуджаны па асобнай справе за падбухторванне да мяцяжу, быў прысуджаны да 18 гадоў.

Раней суд прысудзіў іншага лідара Proud Boys Ітана Нордзіна да 18 гадоў пазбаўлення волі.

Паводле высноваў следства, больш за сотню прыхільнікаў Трампа 6 студзеня сабраліся ў Вашынгтоне падчас выступу экс-прэзідэнта і, каардынуючы свае дзеянні па радыёсувязі, адправіліся да Капітолія.

Самога Тарыа ў Вашынгтоне 6 студзеня не было, але, на думку пракуратуры і прысяжных, ён публічна заяўляў пра свой удзел у гэтай змове.

«Падсудныя лічылі сябе войскам Дональда Трампа, якое ваюе за тое, каб пакінуць іх правадыра ва ўладзе, нягледзячы на закон і меркаванне судоў», — сказаў у судзе прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Конар Малроу.

«Яны накіравалі на Капітолій сілу, разлічаную на тое, каб гвалтам зацвердзіць сваю палітычную волю сярод абраных службовых асоб і скасаваць вынікі дэмакратычных выбараў», — гаворыцца ў заяве пракуратуры.

Федэральным уладам удалося ідэнтыфікаваць больш за тры дзясяткі ўдзельнікаў штурму Капітолія.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»31

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Нічога не адбудзецца, пакуль мы з Пуціным не сустрэнемся5

У Беларусь не могуць пералічваць аліменты з Расіі. І рашыць праблему пакуль не ўдаецца

Каранік паабяцаў магчымасць атрымання даведак без паходу ў паліклініку1

«Вяртайцеся, калі дарасцяце». Адзін з самых дарагіх рэстаранаў Мінска шакуе сваёй камунікацыяй17

Сустрэча дэлегацый Расіі і Украіны ў Стамбуле пакуль не запланаваная2

4-гадовая дачка беларуса трапіла ў лік самых перспектыўных маладых блогераў ад «Форбс»10

Прызначаная дата суда над Нінай Багінскай5

Па-беларуску зараз навучаецца ўсяго 8% школьнікаў20

Універмаг «Беларусь» не могуць адмыць. Выкіды з навакольных заводаў такія, што фасад пакрыўся нязводным налётам аксідаў жалеза22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»31

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць