Прызначаны днямі ўжо на трэці тэрмін дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк паўдзельнічаў у круглым стале «Дэмакратычныя асаблівасці Усебеларускага народнага сходу: гістарычныя перспектывы. Каментары з Лацінскай Амерыкі». У гэтым мерапрыемстве, якое праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі, бралі ўдзел, як паведамляецца, «прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў Калумбіі, сродкі масавай інфармацыі, дыпламатычны корпус».

Паводле Марзалюка, у дакладзе «Усебеларускі народны сход: вытокі і перспектывы» ён расказаў калумбійцам «пра гістарычную эвалюцыю формаў беларускага народаўладдзя, пачынаючы ад найбольш ранніх і заканчваючы такой важнай, як Усебеларускі народны сход».
Ён выказаў упэўненасць, што прадстаўнікам паўднёваамерыканскай краіны гэта ўсё вельмі цікава, бо
«калі мы гаворым пра Лацінскую Амерыку ў цэлым як пра цывілізацыйны рэгіён, то для яго якраз характэрныя пэўныя рэчы, дзе яны і мы тыпалагічна супадаем».
Бо там, як і ў лукашэнкаўскай Беларусі, маўляў, найперш рупяцца пра «сацыяльную справядлівасць». Галоўнае ж — што
«па шэрагу парадыгмаў развіцця, у тым ліку і сацыяльнай перспектыве, лацінаамерыканцы выразна сябе супрацьпастаўляюць тым жа Злучаным Штатам Амерыкі з іх апалогіяй індывідуалізму. Для Лацінскай Амерыкі больш характэрныя салідарызм, апеляцыя да калектыўнага пачатку».
Чытайце таксама:
Служакі Лукашэнкі — каго пасадзілі ў новы парламент
Марзалюк пахваліўся, як ударыў апанента за абразу Лукашэнкі: «Ён метра паўтара ці два ляцеў!»
Інсайд ад Марзалюка: падчас стамбульскіх пагадненняў Расія прапаноўвала Украіне ўвесці трохмоўе
-
Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага
-
Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансіруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны
-
У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягад, то сёлета — нічога
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары