Грамадства1414

Эканаміст Данейка ўпэўнены, што не горш за Лукашэнку змог бы манеўраваць паміж Захадам і Расіяй

Аб гэтым вядомы эканаміст, адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC заявіў у новым выпуску ТОКу.

Падчас размовы Павел Данейка выказаў свой погляд на сцвярджэнне аб тым, што Лукашэнка — адзіны чалавек, здольны манеўраваць паміж Расіяй і Захадам і захаваць незалежнасць Беларусі.

«Я б таксама нармальна гэта ўсё рабіў», — заўважыў Данейка і дадаў, што ён ведае яшчэ «кучу народу», якія б маглі паспяхова манеўраваць паміж Захадам і Расіяй.

Што тычыцца Лукашэнкі, то, на погляд эканаміста, «яго пазіцыя — гэта пазіцыя незалежнасці, а быць прапаршчыкам пры падпалкоўніку — гэта не яго мара».

Данейка адзначае, што Лукашэнка будзе і надалей імкнуцца па-максімуме быць самастойным. На карысць гэтага сведчыць яго папярэдняя дзейнасць. Так, ён імкнуўся абмежаваць палітычны і эканамічны ўплыў Расіі на Беларусь.

Данейка нагадаў, што Лукашэнка «заўсёды ставіў задачу, каб знешні гандаль быў 30-30-30, у роўных далях размяркоўваючы паміж Расіяй, Захадам і краінамі, якія развіваюцца. Перад 2020-м годам доля Расіі была 39%». Цяпер, заўважае эканаміст, Лукашэнка апынуўся ў іншай сітуацыі.

«Ці будзе ён спрабаваць з гэтага выскачыць, я не ведаю. З пункту гледжання майго ўспрыняцця яго гісторыі, ён павінен будзе змагацца за сваю больш незалежную пазіцыю», — лічыць эканаміст.

Глядзіце цалкам:

Каментары14

  • , Gorliwy Litwin
    21.04.2024
    Мудрацы! І лукашэначка і данеячка! Вось у дурных Польшчы Літвы і Украіны не атрымалася лавіраваць паміж Захадам і Расіяй, і яны былі вымушаныя зрабіць цывілізацыйны выбар, а хітрыя беларусы заўсёды выкруціцца. Вось і цяперака: падумаіш, далі тэрыторыю пад напад на Кіеў, робяць паліва для танкаў, перасаджалі дзясяткі тысяч знеруселых няшчырак, і выгналі ў эміграцыю сотні тысячаў. Гэта і называецца Лавіраванне! Спрадвечная Сялянская Мудрасьць! Канешне, палякі літоўцы і ўкраінцы так не ўмеюць
    Толькі лукашэначка, данеячка і іншыя спрадвеку мудрыя і шчырыя люццы. Войчань лоўка!
  • Бином Ньютона
    21.04.2024
    Aleh, такой глупый? Украина вознамерилась вступить в ЕС и в НАТО и Россия вскоре развязала войну. Неужели это так трудно понять, что пока рядом такая Россия, нам нечего и дёргаться? И где вас таких в школе учат? На умеете определять причинно-следственные связи.
  • Dkji
    21.04.2024
    Позна піць Баржомі, спадар Данейка.
    Расея ў 2022-м агаліла сваю сутнасць і даказаў што арыентавацца на яё няма сэнсу, бо небяспечна (і таксічна для бізнесу)
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З 1 ліпеня некаторыя тавары на касах самаабслугоўвання трэба будзе аплачваць па-новаму1

З 1 ліпеня некаторыя тавары на касах самаабслугоўвання трэба будзе аплачваць па-новаму

Усе навіны →
Усе навіны

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

Жыхара Клецка асудзілі за выкраданне мігрантаў і вымаганне з іх грошай

«Бачыш, палітыка не такая простая». Радаслаў Сікорскі падкалоў Ілана Маска2

Каля Лідскага замка ўладкуюць набярэжную для шпацыраў

«Патрыятычны» фонд Мікалая Карпянкова для школьнікаў, падобна, фінансуецца «Інтэгралам»3

У Мінску 88-гадоваму кіроўцу стала кепска за рулём, ён справакаваў аварыю5

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?7

«Гучная ноч у Кіеве, тата!» — дачка генерала Келага стала героем сацсетак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 ліпеня некаторыя тавары на касах самаабслугоўвання трэба будзе аплачваць па-новаму1

З 1 ліпеня некаторыя тавары на касах самаабслугоўвання трэба будзе аплачваць па-новаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць