Віцебскі журналіст Сяргей Серабро сёння наведаў Упраўленне папярэдніх расследаванняў МУС.
Віцебскі журналіст Сяргей Серабро сёння наведаў Упраўленне папярэдніх расследаванняў МУС.Следчая Аксана Муравіцкая вярнула рэдактару «Народных навін Віцебска» канфіскаваныя 13 дзён таму кампутары, а таксама фотаапарат.
Па словах Сяргея Серабро, тэхніка нават не была распакаваная, усё было ў пячатках яшчэ з ператрусу. Ніякіх следчых дзеянняў не было.
На думку журналіста, канфіскацыя рабілася з мэтай паралізаваць на нейкі час працу сайту «Народных навін Віцебска».
На панядзелак следчая выпісала Сяргею Серабро позву з’явіцца ва Упраўленне ў якасці сведкі. Аднак не пазначана па якой менавіта справе.
Каментары