Ежа44

У Мінску зачыніўся апошні рэстаран Texas Chicken

Сетка запусцілася ў Беларусі ў маі 2016 года з пункта на Камароўцы.

У Мінску зачыніліся апошнія пункты вядомай амерыканскай сеткі фастфуду. Да апошняга трымаліся дзве з іх: у Гандлёвым цэнтры Green City ў Каменнай Горцы і ў ГЦ Dana Mall на Усходзе ў Мінску, піша Blizko.by.

Некалькі тыдняў таму зачыніўся рэстаран у Каменнай Горцы, нядаўна прыйшла чарга і таго, што на ўсходзе.

Koko.by паведаміў, што на месцы Texas Chicken на Усходзе адкрыецца Mak.by.

Аднак у Гандлёвым рэестры Беларусі пункт ў Dana Mall усё яшчэ значыцца як дзейны.

Сетка Texas Chicken запусцілася ў Беларусі ў маі 2016 года на Камароўцы. Паступова з'явіліся пункты на Свярдлова, 32 (будынак былой бургернай Goody), на Прытыцкага, 146а; на праспекце Дзяржынскага, 91, на Прытыцкага, 156 і на Пятра Мсціслаўца, 11, у ГЦ Dana Mall.

За межамі Мінска ўстановы сеткі з'явіліся ў Магілёве, Брэсце, Бабруйску і на трасе М1 у Дзяржынскім раёне.

Некалькі гадоў таму сетка змяніла шыльду на «Тэхаская курачка».

Сетка Texas Chicken з'явілася ў ЗША ў 1952 годзе. Цяпер у яе ўваходзяць каля 2 тысяч рэстаранаў у трох дзясятках краін пад назвамі Texas Chicken, Church's Chicken і Church's Texas Chicken. Сетка праславілася смажанай курыцай у паніроўцы з падліўкай «8 перцаў».

Каментары4

  • Рома
    31.07.2024
    уцке, на шчасце пакуль працуе але там якасць дзе як. Дзьве фрашызы і адна яўна горша робіць бо кентукі як макдональдз не сочаць за якасцю.
  • Фастфуд блогер
    31.07.2024
    Я раней любіў KFC, бо мне там сапраўды было смачна. Але потым заўважыў, што ў іх якасць не ёсць канстантай. То перасмажаць, то курыца смярдзіць нейкім паленым алеем. Апошняй кропляй стаў выпадак, калі майму дзіцёнку стала кепска пасля вячэры ў KFC. Так мы перасталі хадзіць у KFC. А потым з Беларусі знік макдон, а мы надоўга з'ехалі ў Польшчу. У Польшчы фастфудаў яшчэ больш, чым у Беларусі - аж вочы разбягаюцца. Але я кансерватыўна прытрымліваўся макдоналдса. І да яго няма ніякіх прэтэнзій - заўжды добрая якасць і аднолькавы ва ўсіх рэстарацыях смак. Асобна хачу падзякаваць макдоналдсу за добрую каву. А потым так атрымалася, што я на кароткі час патрапіў у Беларусь. І дзеля цікаўнасці я зайшоў у мак.бай на Нямізе. Зайшоў, паглядзеў на меню і пабег адтуль. Гэта не макдоналдс ні разу, а нейкая фэйкавая падробка.
  • Mova
    01.08.2024
    Фастфуд блогер, тут мова не пра kfc

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

«За ноч мы страцілі ўсё». Трагедыя знішчыла 17 гадоў працы фермераў — згарэлі каровы з цялятамі7

«Вярнулі як быдла». Вызваленых расійскіх палонных адразу адпраўляюць назад на вайну11

Нетаньяху папрасіў прабачэння ў Катара за ўдар па Досе4

Былы ваеннапалонны Буткевіч: Беларускія турмы можна параўнаць з вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання ўкраінскіх палонных у Расіі5

Начальнік дэпо ў Гродне браў хабары за адпраўку падначаленых на працу ў Польшчу5

Перад выбарамі ў Чэхіі ў тыктоку актывізаваліся сотні прарасійскіх акаўнтаў з шалёнай папулярнасцю3

Кіраўніцтва ЕС прапануе чатыры праекты для ўмацавання абароназдольнасці блока1

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены33

Ціханоўская: Рыторыка Трампа адносна Лукашэнкі непрыемная для нас, але яна дазваляе вызваляць людзей21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць