Вайна

Ва ўкраінскі палон трапіў яшчэ адзін беларус, які ваяваў у складзе расійскай арміі

Два гады таму падобнага мужчыну з такім жа годам нараджэння МУС Беларусі абвясціла ў вышук, піша Радыё Свабода.

Яўген Камянькоў, імаверна, трапіў у палон вясной 2024 года ў часе баёў пад Ваўчанскам Харкаўскай вобласці. Вядома, што ён нарадзіўся 17 сакавіка 1999 года.

Адметна, што трэцяга ліпеня 2022 года ў Telegram-канале Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, у якім паведамляюць пра зніклых людзей, апублікавалі інфармацыю аб вышуку на той момант 23-гадовага жыхара Бабруйска Камянькова Яўгена Андрэевіча.

Згодна з паведамленнем, ён разам з 13-гадовым Лазюком Аляксеем Леанідавічам 1 ліпеня 2022 года пайшоў у невядомым кірунку з манастыра «Афанасія», што знаходзіцца па вуліцы Свята-Афанасьеўскай у Берасці. Сярод асаблівых прыкмет Яўгена Камянькова ў паведамленні назвалі тату ў выглядзе кінжала даўжынёй каля 20 сантыметраў на ўнутраным баку перадплечча. Паведамлялася, што яны могуць перамяшчацца ўздоўж дарог, наведваць цэрквы, манастыры і іншыя рэлігійныя арганізацыі.

8 ліпеня 2022 года прэс-служба МУС Беларусі паведаміла, што Аляксея Лазюка знайшлі ў горадзе Пушкіна Маскоўскай вобласці. Спачатку яго размясцілі ў дзіцячым сацыяльным прытулку, а потым мусілі забраць дадому беларускія міліцыянты. Паведамлення, што Яўгена Камянькова ўжо знайшлі, тады не было.

На новым фотаздымку, які Свабода мае імаверна з украінскага палону, мужчына падобны да таго, здымак якога размясцілі ў Беларусі для вышуку Камянькова Яўгена Андрэевіча — у іх супадаюць колер вачэй, форма носа і росту валасоў на лобнай частцы галавы.

Свабода звярнулася ва ўкраінскі дзяржаўны праект «Хачу знайсці», створаны для перадачы сваякам інфармацыі аб ваеннапалонных, зніклых без звестак ці загінулых расейскіх вайскоўцаў. Паводле правілаў праекту, адказ могуць даць цягам 14 дзён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці адрозніваецца жаночы мозг ад мужчынскага і што вызначае ўзровень інтэлекту? Нейрабіёлаг адказвае на розныя пытанні пра мозг6

Ці адрозніваецца жаночы мозг ад мужчынскага і што вызначае ўзровень інтэлекту? Нейрабіёлаг адказвае на розныя пытанні пра мозг

Усе навіны →
Усе навіны

На Палессі зафіксавалі тарнада

На мітынг у Вільні прыйшоў правакатар Святаслаў, які стаў скандаваць Ціханоўскім «Ганьба»

Ціханоўскі расказаў пра страшныя ўмовы, у якіх сядзіць Статкевіч6

На акцыю Ціханоўскіх у Вільні прынеслі плакат «Сяргей — джэнтльмен»1

Партыю «Белая Русь» узначаліла Вольга Чамаданава14

Варона разбіла шкло аўтамабіля ў Гродне

Смерці няма. Як рэжысёрка Дар'я Жук стала маці, а праз паўтара года пахавала сваё дзіця6

У Расіі вайсковага пенсіянера асудзілі на 18 гадоў за расклейванне ўлётак «Спынім вайну разам»

17-гадовы сын Рамзана Кадырава жэніцца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці адрозніваецца жаночы мозг ад мужчынскага і што вызначае ўзровень інтэлекту? Нейрабіёлаг адказвае на розныя пытанні пра мозг6

Ці адрозніваецца жаночы мозг ад мужчынскага і што вызначае ўзровень інтэлекту? Нейрабіёлаг адказвае на розныя пытанні пра мозг

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць