Грамадства

У Мінску пачынаецца суд над Юліяй Краўцовай, якую затрымалі падчас рэйду за салідарнасць з палітвязнямі

У Мінскім абласным судзе 3 верасня пачынаюць судзіць 48-гадовую палітзняволеную Юлію Краўцову, затрыманую падчас рэйду КДБ за салідарнасць з палітвязнямі 23 студзеня 2024 года.

Жанчыну абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Сутнасць абвінавачвання невядомая. Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Рыбакоў, піша «Вясна».

Паводле інфармацыі «Вясны», мінімум 14 затрыманых у студзені 2024 года патрапілі пад судовы крымінальны пераслед — кагосьці ўжо асудзілі, а хтосьці чакае працэс, які распачнецца днямі. Жанчынам, як правіла, прызначаюць да трох гадоў калоніі. Так, за студзеньскі рэйд ужо асудзілі Ірыну Такарчук, Алесю Сяргеенку, Алену Дземянчук, Надзею Лескавец, Наталлю Харытонаву-Крыжэвіч. 

@nashaniva За палітыку затрымалі шматдзетную дырэктарку бара ў Бярозаўцы. Рэпрэсіі не спыняюцца #беларусь #свобода #власть #правительство #беларусьсейчас #лукашенко #палітвязні #нашаніва ♬ Aware - Adrián Berenguer

Месца ўтрымання Юліі: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Юлія Валер'еўна Краўцова

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым3

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь на расійскі завод пастаўляліся імпартныя станкі для вырабу ракет3

Стала вядомая прычына смерці Змітра Каспяровіча7

У Мінску адкрыюць спецыяльны цэнтр для лячэння анарэксіі1

Грамадзяне Індыі, Венгрыі і Польшчы паляцелі ў космас упершыню пасля распаду СССР

З заявы па выніках саміту НАТА выключылі крытыку Расіі і абяцанне прыняць у альянс Украіну8

Невядомыя спрабуюць наняць фатографа для здымкі прысутных на сустрэчы з Ціханоўскім у Варшаве32

Беларускія студэнты зноў едуць працаваць на БАМ4

У мінскім офісе «Свету танкаў» масава патруціліся супрацоўнікі5

Найбуйнейшы ў свеце тэлескоп, названы ў гонар дачкі эмігрантаў з Вільні, перадаў першыя ФОТЫ космасу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым3

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць