Грамадства22

П'яны мінчук паспрабаваў угнаць машыну, але не змог яе завесці. А раніцай прачнуўся пад плотам і пайшоў на працу

Затрымалі нешчаслівага ўгоншчыка ў той жа самы вечар. Аказалася, ён проста хацеў пакатацца.

Фота ілюстрацыйнае

Аднойчы ноччу 20-гадовы мінчук пад градусам шпацыраваў у цэнтры сталіцы. У двары Юрыдычнага каледжа БДУ на Камсамольскай ён прыкмеціў прыпаркаваную машыну Suzuki, і ў хлопца ўзнікла непераадольнае жаданне пакатацца.

Ён пералез праз плот, разбіў акно аўто цагліной і залез у салон. Там ён знайшоў звязку ключоў, аднак ніводны з іх да замка запальвання не пасаваў, пішуць «Мінск-Навіны».

Тады хлопец паспрабаваў завесці машыну адкруткай — таксама не выйшла. Правалам скончылася і трэцяя, кінематаграфічная, спроба — завесці аўто шляхам злучэння двух правадоў не атрымалася. 

Расчараваўшыся, хлопец забраў з салона садовую рыдлёўку і пайшоў. Адначасова ён збіў з будынка каледжа камеру назірання.

Раніцай мужчына прачнуўся пад плотам у цэнтры горада і пайшоў на працу — мінчук працаваў маляром-тынкоўшчыкам на дзяржпрадпрыемстве. Начныя прыгоды ён памятаў цьмяна. Але ўвечары, ужо дома, яго затрымалі.

Хлопец прызнаў віну. Аказалася, што ён прычыніў машыне шкоду на суму ў 3400 рублёў.

Суд прызнаў мінчука вінаватым у замаху на неправамернае завалоданне транспартным сродкам і паездку на ім без мэты крадзяжу і прызначыў яму адзін год папраўчых работ з утрыманнем 20% заробку. Да крымінальнай адказнасці хлопец да гэтага не прыцягваўся.

Каментары2

  • cool
    16.10.2024
    Нормальная школу так налічылі яму! Мне колькі тыдняў як у дзверы заехалі трэба новыя дзверы і месца адное выпраўляць на кузаве, дык мне налічылі меней і гэтых грошай не хапае!
  • Индеец
    17.10.2024
    cool,

    Чем меньше водятлов, тем лучше. В Минске ваши корыта на каждом шагу. Ущербные совки отрываются на нормальных людях за нищее прошлое. А про статью - типичный харадски восточный немец, прокрутивший пол жизни коровам хвосты, и еще пол - пробухав.

Цяпер чытаюць

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

Apple прэзентавала ўльтратонкі iPhone Air, бяздротавыя навушнікі з функцыяй імгненнага перакладу і смарт-гадзіннік, які мерае ціск1

Дрон упаў на жылы дом у Польшчы

Дар‘я Шманай: Адчуваю сябе масквічкай28

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА48

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць