Здарэнні99

У ЗША мужчына забіў жонку-беларуску і яе сына

Паліцыя горада Хендэрсана ў штаце Невада затрымала мужчыну па імені Карл Грошэн. Ён сам набраў нумар 911 і расказаў паліцыянтам, што яны павінны прыехаць, бо адбылося сур'ёзнае злачынства. Калі на месца прыехалі праваахоўнікі, то іх на парозе дома сустрэў сам Грошэн і заявіў пра два трупы, якія належалі яго жонцы і пасынку, даведаліся з амерыканскай прэсы «Моцныя навіны».

Фота ілюстрацыйнае

Пазней супрацоўнікі паліцыі адзначаць у справаздачы, што Грошэн трымаў у руках некалькі флаконаў з рэцэптурнымі прэпаратамі, два тэлефоны, зарадную прыладу і нейкі напой. Усё гэта мужчына паклаў на падлогу і заявіў, што яго павінны арыштаваць, паколькі ён думаў, што жонка і пасынак хочуць яго забіць.

Паліцыя ідэнтыфікавала забітых як Настассю Акуціну (ёй было 44 гады) і Сяргея Скогінса (20 гадоў). Суседка расказала дэтэктывам пра тое, што бачыла.

Спачатку, як падалося сведцы, Грошэн выставіў пасынка з дому. Пасля пачуўся гук стрэлаў або хлапкоў, падобных на стрэлы. Пасля гэтага Скогінс кінуўся да ўваходных дзвярэй і забег у дом. Далей зноў пачуліся стрэлы, а пасля іх наступіла цішыня.

Камера дзвярнога званка аднаго з суседзяў запісала гукі таго, што ў паліцыі прынялі за восем стрэлаў. Падчас ператрусу ў гаражы знайшлі пісталет. Акрамя таго, былі знойдзеныя рэцэптурныя прэпараты, выпісаныя Грошэну. У паліцэйскай справаздачы пазначаныя прэпараты, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні трывожнасці, дэпрэсіўнага разладу, СДВГ і парушэння сну.

Пры гэтым паліцыя падкрэслівае: не знайшлося ніякіх доказаў таго, што Акуціна і Скогінс спрабавалі забіць Грошэна.

Загінулая Настасся Акуціна — ураджэнка Гомеля.

«Моцным навінам» удалося знайсці яе знаёмых, якія трохі расказалі пра яе. Настасся вучылася ў 10-й гімназіі, пастаянна ўдзельнічала ў школьных алімпіядах і нават перамагала на рэспубліканскім этапе. Дзяўчына гуляла ў «Што? Дзе? Калі?» і вельмі добра ведала англійскую мову.

Знаёмыя жанчыны кажуць, што дзякуючы сваім дасягненням і ведам яна змагла паступіць у лінгвістычны ўніверсітэт без экзаменаў.

«Я не бачыла Насцю больш за дваццаць гадоў, але мы працягвалі мець зносіны ў сацсетках, заходзілі адзін да аднаго ў Facebook, каб даведацца пра навіны, паглядзець фатаграфіі. Прыкладна год таму Насця з сям'ёй пераехала ў Лас-Вегас», — успомніла суразмоўца.

Акрамя таго, знаёмыя Настассі расказалі, што яна вельмі шмат чытала і любіла кнігі.

Каментары9

  • эх мае дурное пакаленьне
    17.10.2024
    Студэнтка лінгвістычнага універсітэта злавіла шчасьце ў дзевяностых выйшла за амерыканца. Добра вельмі вучылася. Нарадзіла сына і вырасьціла. Разьвялася. Кажу відавочныя рэчы што бачна з артыкула і фамілій. Вось і жыла б сабе добра адна ці з сынам.
    Але ж гэта савецкае - бес твоей половінкі ты какой то недоделанный. Должен жіть в паре.
    Таму знайшла сабе псыхічна хворага які забіў і яе і сына
  • Шчасце знайшло свайго героя
    17.10.2024
    У лiнгвiстычны усе паступаюць каб потым вычюскачыць i зъехаць, прадвiнутыя i хiтраздзеланыя
  • Ром
    17.10.2024
    Нашае пакаленне дзяўчат вучылі добра вучыцца і не любіць сябе, апранацца бедна і грызць кнігі, бо інакш нельга ў няпоўных сем'ях. Ніхто не навучыў нас быць шчаслівымі і выбіраць з мноства мужчын. Хапаем першае, з грамадзянствам і дубальтоўкай. А сына шкада.

Цяпер чытаюць

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля1

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

Усе навіны →
Усе навіны

На выставе ў Львове паказалі вялізны падводны дрон ФОТАФАКТ3

Якія еўрапейскія сталіцы найбольш небяспечныя?10

Кітай выпрабоўвае маршрут у Еўропу праз Арктыку. Беларусам застаецца ўздыхнуць13

У Літве затрымалі больш за 50 тон напаўняльніка для каціных туалетаў. Груз прызначаўся для Беларусі7

У Ціханоўскай з'явіўся новы дарадца па адукацыі і навуцы1

Былы палітвязень Генадзь Фядыніч расказаў, чаму адмовіўся за кратамі ад аперацыі

Візавы цэнтр Італіі паспрабаваў працаваць па жывой чарзе. Пратрымаўся дзень3

Эканамістка Лузгіна: За межамі Беларусі аказалася не менш за 400 тысяч беларусаў3

«Інтэрбачанне»: як пройдзе расійская альтэрнатыва «Еўрабачанню»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля1

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць