Свет2424

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Міністэрства абароны Расіі падрыхтавала дакумент з прагнозам развіцця ваенна-палітычнай сітуацыі ў свеце да 2045 года. У ім прадугледжваецца падзел Украіны на тры часткі і працяг акупацыі краіны. Існаванне такога «мірнага» расійскага плана пацвердзіла ўкраінскае ГУР, дзе называюць дакумент сапраўдным. 

Сцэнар украінскага будучага, з пункту гледжання Расіі, які апісваецца ў сакрэтным дакуменце Міністэрства абароны Расіі, апублікавала са спасылкай на разведку Украіны агенцтва «Інтэрфакс-Украіна». 

Паводле даных агенцтва, Пуцін гатовы абмяркоўваць з Дональдам Трампам спыненне агню пры ўмове, што Расія захавае за сабой значныя тэрыторыі Украіны, а сама Украіна адмовіцца ад планаў уступлення ў НАТА.

Паводле гэтай інфармацыі, Крэмль мае намер падзяліць Украіну на тры часткі.

Увесь усход краіны (Данецкая, Луганская, Запарожская і Херсонская вобласці), а таксама Крым павінны адысці да Расіі.

Другую буйную частку краіны (уключаючы рэгіёны Кіева, Сум і Адэсы) плануецца ператварыць у «прарасійскае дзяржаўнае ўтварэнне». Уладныя структуры ў гэтай зоне будуць укамплектаваны прарасійскімі кадрамі, а на яе тэрыторыі будуць размешчаны расійскія войскі для кантролю. То-бок Украіна ператворыцца ў марыянеткавую дзяржаву, якая кіруецца з Масквы.

Астатняя частка на захадзе Украіны ў дакуменце названа «спрэчнымі тэрыторыямі». Што з імі рабіць, мяркуецца вырашыць у ходзе перагавораў паміж Расіяй і суседнімі краінамі — Венгрыяй, Польшчай і Румыніяй.

У сакрэтным дакуменце нібыта разглядаюцца таксама чатыры сцэнарыі развіцця сусветных падзей у бліжэйшыя гады. Першыя два называюцца «Фарміраванне шматпалярнага свету і падзел вядучымі актарамі сфер уплыву» (буйныя дзяржавы дзеляць паміж сабой сферы ўплыву) і «Рэгіяналізацыя / хаатызацыя» (міжнародны парадак аслабляецца). У абодвух сцэнарах Расія перамагае Украіну, а сусветная сітуацыя складваецца для Масквы «прымальна».

Калі ж вайна будзе замарожаная ці Расія яе прайграе, магчымыя два іншыя сцэнары: «Дамінаванне ЗША і Захаду» і «Набыццё Кітаем статусу вядучай дзяржавы свету». Абодва варыянты лічацца неспрыяльнымі.

У ГУР Украіны пацвердзілі існаванне плана РФ па падзеле Украіны на тры часткі. Там заяўляюць, што Міністэрства абароны і Генштаб Узброеных сіл Расіі прыкладна ў снежні 2023 года падрыхтавалі план падзелу тэрыторыі Украіны на тры часткі. Гэта ў каментары агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Вадзім Скібіцкі.

Каментароў іншых структур, у тым ліку заходніх, якія б пацвердзілі такія планы Крамля, няма.

Каментары24

  • Кацап
    25.11.2024
    С удовольствием намалюю карту падзела рашки
  • Баец ПКК
    25.11.2024
    А чего при разделе Западной Украины Словакию обделили.Её же премьер-министр так ж**у за рашку рвёт себе :)
  • Ы
    25.11.2024
    А чаму на сакрэтнай расейскай мапе надпісы па-ўкраінску?

Цяпер чытаюць

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем5

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем

Усе навіны →
Усе навіны

Цяпер ужо МЗС Расіі пагражае ЗША праз магчымую перадачу «Тамагаўкаў» Украіне9

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена116

За што сёння далі Нобеля па хіміі?1

Пракуратура хоча, каб міліцыя больш жорстка карала хатніх тыранаў: патрабуюць актыўней выкарыстоўваць ахоўнае прадпісанне6

У Пецярбургу застрэлілі вядомага архітэктара на вачах 10‑гадовай дачкі. Забойца, меркавана, вярнуўся з вайны6

«Па вечарах прыбіраў ІТ-офісы». Размовы з навукоўцамі з Акадэміі навук3

27‑гадовая полька памерла на райскім востраве ад ачышчальнай дыеты. Дзяўчына важыла 27 кг15

Прэм'ер-міністр Літвы: Узровень аховы Ціханоўскай скарэкціраваны з улікам узроўню пагроз25

Букмекеры назвалі двух галоўных фаварытаў на Нобеля па літаратуры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем5

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць