Свет33

Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай ФОТА

Паўгода таму ў двор Міністэрства замежных спраў Літвы зайшло маленькае кацяня. Цяпер Рангас стаў часткай каманды аддзела стратэгічных камунікацый і актыўна прадстаўляе Літву ў сацыяльных сетках, піша Delfi.lt

Рангас з'явіўся маленькім кацянём. Фота: Thediplocatrango
Фота: Thediplocatrango

У Рангаса ўжо ёсць уласны тытул — «Каташэ» (ад слова «аташэ»). Наперадзе яго чакае кар’ерны рост, а пакуль ён дапамагае прасоўваць важныя ініцыятывы, напрыклад, збор дапамогі для жывёл Херсона.

Фота: Thediplocatrango

На працы Рангас паводзіць сябе адказна, амаль не драпае мэблю і любіць бываць у кабінеце міністра. Пасля працоўнага дня ён адпраўляецца дадому з Эміліяй Кілінскайце, супрацоўніцай міністэрства, якая стала яго апекуном.

«Рангас любіць людзей і быць у цэнтры ўвагі», — кажуць у міністэрстве.

Гэты чароўны каток ужо стаў сапраўдным талісманам і адначасова сімвалам дыпламатычнага сэрвісу Літвы.

Фота: Thediplocatrango
Рангас і былы міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: Thediplocatrango
Рангас і былы міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: Thediplocatrango
Рангас і сённяшні міністр Кястуціс Будрыс. Фота: Thediplocatrango
Фота: Thediplocatrango
Фота: Thediplocatrango

Каментары3

  • Ёсік
    14.01.2025
    Вось кот, гэта добра. Гляджу на выяву Пагоні Літвы, і пытаньнечка - а што за крыж намаляваны ў вершніка? У нашае Пагоні як быццам крыж Ефрасіньні Полацкай.
  • кісё
    14.01.2025
    чаму НН змясціла мімішныя фота чыноўнікаў з МЗС Летувы разам з гэтымі навінамі -
    Прэм'ер Літвы: Словы Кандратовіча пра блізкасць беларускай нацыі гучаць дзіўна https://page-analytics-one.online/359329
    Украінскі дыпламат Кулеба назваў Гомель і Магілёў «гістарычна нашымі землямі». Што? https://page-analytics-one.online/359366
  • Жвір
    14.01.2025
    А хто пасьля яго (ката) гаўно прыбірае ? Бо кот гэта добра, але ёсьць і негатыўны бок такога сяброўства...

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

Трамп абяцаў Пуціну разбамбіць Маскву к чортавай мацеры, калі Расія нападзе на Украіну6

«Вагнер» завербаваў людзей у Лондане, каб тыя выкралі расійскага бізнэсмена Чычваркіна. Адзін з іх перапісваўся з «Minsk KGB»6

Як Трамп выкарыстоўвае «тэорыю вар'ята», каб мяняць свет пад сябе. І ў яго атрымліваецца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць