Грамадства22

Мінабароны абвергла інфармацыю пра накіраванне беларускіх вайскоўцаў у Курск

Інфармацыя аб накіраванні беларускіх ваенных падраздзяленняў у Курскую вобласць з'яўляецца фэйкам, паведаміла «Спутнік» афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Наталля Гаўрусік.

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны

Раней адзін з рэсурсаў распаўсюдзіў фатаграфію дакумента, у якім сцвярджаецца, што беларускі бок нібыта прыняў рашэнне накіраваць ваеннае падраздзяленне ў Курскую вобласць Расіі. Мінабароны Беларусі, згодна з гэтым дакументам, нібыта вырашыла выканаць саюзніцкія абавязкі перад расійскім бокам, прадугледжаныя міжнароднымі дамовамі.

«Аўтары фэйкавага «дакумента» амаль авалодалі фоташопам, але не маюць уяўлення пра тое, як вядзецца службовая перапіска», — адзначыла Наталля Гаўрусік.

Паводле яе слоў, ужытыя назвы вайсковых частак, стыль сфабрыкаванага ліста, а таксама максімальна туманнае апісанне нейкіх «дамоваў, пагадненняў і абавязацельстваў» сведчаць пра тое, што ў аўтараў фэйка асаблівае разуменне аб тым, як адбываецца абмен інфармацыяй паміж органамі ваеннага кіравання, а таксама пра парадак узаемадзеяння ў рамках АДКБ у прынцыпе.

«Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі неаднаразова заяўляў: «Змагацца, біцца і паміраць мы будзем на нашай зямлі. Калі спатрэбіцца, не дай бог», — нагадала афіцыйная прадстаўніца Мінабароны.

Напрыканцы Наталля Гаўрусік запэўніла, што «ніякіх рашэнняў аб накіраванні на тэрыторыю Курскай вобласці Расійскай Федэрацыі вайскоўцаў беларускай арміі не прымалася».

Каментары2

  • Барадзед
    24.01.2025
    А хоть бы и отправили. Меньше останется спецназа для разгона демонстрантов.
  • Хейт
    25.01.2025
    Значыць праўда

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча12

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША100

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць