Грамадства77

Улады абвінавацілі Google у «інфармацыйных правакацыях» супраць выбараў

Ад імя Беларусі ў карпарацыю Google адправілі «ліст з прэтэнзіяй аб умяшанні ў выбары», заявіў міністр інфармацыі Марат Маркаў у каментары прапагандысту расійскага тэлеканала Russia Today Канстанціну Прыдыбайлу.

Марат Маркаў. 27 верасня 2024 года

Гэтым лістом улады хочуць «звярнуць увагу на тое, што ідзе зусім канкрэтнае парушэнне заканадаўства», бо ў згаданых «правакацыях» удзельнічаюць «фармаванні, якія судом прызнаныя ў Рэспубліцы Беларусь экстрэмісцкімі».

«Узаемадзеянне Google з падобнага роду злачыннымі арганізацыямі прымушае, па-першае, задумацца, а па-другое, вельмі моцна адбіваецца на рэпутацыі самога «Гугла», — лічыць Маркаў.

Пра якія правакацыі гаворка, і якім чынам Google у іх «саўдзельнічаў», у каментары не ўдакладняецца.

Акрамя таго, Маркаў заявіў пра неабходнасць стварэння ў Беларусі аналага расійскага Раскамнагляду.

«Заканадаўча трэба гэтыя рэчы дапрацаваць да канца, паколькі так ці інакш мы павінны мець інструменты, якія будуць непасрэдна ўздзейнічаць, як у Расіі, ёсць такая магчымасць, праз Раскамнагляд», — сказаў міністр інфармацыі.

Каментары7

  • Цікава паглядзець
    27.01.2025
    Як гугл выганяць з РБ
    Здаецца, лягчэй ім будзе адсмактаць самім сабе.
  • Клоўн
    27.01.2025
    Дык заблакуй ютубчык, лысы, як твае рашысцкія гаспадары зрабілі :)
  • Дупагаловы
    27.01.2025
    Цікава было б паглядзець на ізаляцыю ўсёй краіны ад інтэрнэту. А гэтыя адмарозкі могуць такое зрабіць.

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Карэліі разбіўся расійскі самалёт-знішчальнік5

У Таліне адмянілі канцэрт гурта Limp Bizkit з-за прарасійскіх поглядаў саліста7

Грамадскага актывіста з Калінкавічаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

З Нацыянальнага музея ў Дамаску скралі статуі часоў Рымскай імперыі

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»3

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»19

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі38

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць