Спорт

Выбары новага старшыні Федэрацыі хакея прызначаныя на 18 сакавіка

Пазачарговая выбарчая канферэнцыя Асацыяцыі «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь» пераносіцца з 15 на 18 сакавіка,

паведамілі ў прэс‑службе ФХРБ. Канферэнцыя пройдзе ў канферэнц‑зале сталічнага Дома Футбола (праспект Пераможцаў 20, корп. 3). Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў а 14.00, пачатак самой канферэнцыі — а 15.00.

Пакуль адзіным кандыдатам на пасаду кіраўніка беларускага хакея з’яўляецца былы міністр спорту і турызму Беларусі Яўген Ворсін,

якога вылучылі Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Федэрацыя хакея», а таксама адміністрацыя і трэнерскі калектыў хакейнага клуба «Гомель».

Паводле статуту, тэрмін вылучэння кандыдатаў на ўдзел у выбарах старшыні ФХРБ завяршаецца за 5 дзён да пачатку канферэнцыі, то бок да 13 сакавіка ўключна.

Як вядома, 21 студзеня на нечарговай канферэнцыі Уладзімір Навумаў склаў з сябе паўнамоцтвы старшыні ФХРБ, аднак новы кіраўнік абраны не быў, і часовым выканаўцам абавязкаў старшыні стаў спартыўны дырэктар федэрацыі Уладзімір Швабоўскі.

Кандыдат на пасаду новага старшыні нацыянальнай хакейнай федэрацыі Яўген Ворсін нарадзіўся ў 1948 годзе ў горадзе Ульянаўск, дзе гуляў у хакей з мячом за мясцовую «Волгу» і працаваў вучнем слесара на машынабудаўнічым заводзе. Пасля службы ў войску скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізкультуры. Пераехаўшы ў Беларусь, Ворсін гуляў у хакей з шайбай за мінскія СКІФ (у першынстве БССР) і «Тарпеда» (ў другой лізе чэмпіяната СССР). Працаваў у аддзеле футбола спорткамітэта БССР, з’яўляўся начальнікам спортуправления Міністэрства адукацыі. З красавіка 1999‑га па снежань 2002 года быў міністрам спорту і турызму Беларусі, пасля чаго працаваў у структурах СНД і ЕўрАзЭС (Еўразійскай эканамічнай супольнасці). Зараз з’яўляецца намеснікам генеральнага сакратара ЕўрАзЭС.

У розныя гады Федэрацыю хакея Беларусі ўзначальвалі Яўген Анкуда, Леў Кантаровіч, Юры Бародзіч і Уладзімір Навумаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены6

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

Прарасійскі блок разгромна прайграе выбары ў Малдове20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены6

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць