Свет11

Кітай, імаверна, пабудаваў самую вялікую ў свеце падлодку-беспілотнік

Кітай працягвае ўражваць сваёй хуткасцю мадэрнізацыі вайскова-марскога флоту. Чарговая нечаканасць — новая беспілотная падводная стэлс-лодка з незвычайнай канструкцыяй, якую ўдалося зафіксаваць выпадкова падчас спадарожнікавага назірання за кітайскімі суднаверфямі.

Імаверны выгляд новай кітайскай беспілотнай стэлс-падлодкі і параўнанне яе габарытаў з аналагічнымі беспілотнымі субмарынамі. Крыніца: Naval News 

Новую сакрэтную кітайскую падводную лодку заўважылі на адной з суднаверфяў каля горада Гуанчжоў, якую раней не лічылі пляцоўкай для будаўніцтва субмарын, піша выданне Naval News.

Захад, як адзначае выданне, звычайна даведваецца пра новыя падводныя лодкі сваіх супернікаў яшчэ на стадыі іх праектавання, але Кітай у гэтым плане зусім іншы гулец. Ён рэгулярна стварае караблі, якія аналітыкі заўважаюць толькі дзякуючы спадарожнікавым здымкам. Новая субмарына — не выключэнне.

«Паводле папярэдніх ацэнак, даўжыня корпуса лодкі складае прыкладна 45 метраў, а дыяметр — 5 метраў. Характэрная асаблівасць канструкцыі — крыжападобнае размяшчэнне рулёў на карме і адсутнасць рубкі над корпусам падлодкі. Верагодна, гэта зроблена для павышэння гідрадынамічных паказчыкаў, манеўранасці і незаўважнасці. Адсутнасць рубкі таксама намякае на тое, што новая лодка, хутчэй за ўсё, абыходзіцца без экіпажа.

Пры гэтым ёсць прыкметы наяўнасці тарпедных комплексаў і санара, што пераводзіць судна ў клас баявых караблёў», — мяркуюць заходнія аналітыкі.

У такім выпадку падлодка здольная паражаць надводныя і падводныя судны. Іншае тлумачэнне прызначэння лодкі — спецаперацыі або іншыя дыверсійныя дзеянні на марскім дне.

Калі ўсе гэтыя папярэднія ацэнкі атрымаюць пацвярджэнне, то перад намі — самая вялікая ў свеце беспілотная субмарына, у 6-8 раз большая за аналагічную амерыканскую беспілотную падлодку Orca ад кампаніі Boeing, піша Naval News.

Акрамя таго, новая кітайская падлодка, як сведчаць даныя аналітыкаў, з'яўляецца меншай копіяй яшчэ адной кітайскай беспілотнай субмарыны без рубкі (50 метраў у даўжыню), якую таемна спусцілі на ваду ў 2019 годзе. Тая мадэль не мела ніякіх узбраенняў і, як лічыцца, была толькі эксперыментальным узорам на шляху стварэння новых кітайскіх падводных сістэм.

Каментары1

  • Kub
    06.02.2025
    Покі ўсё "новыя" кітайскія ўзбраенні гэта - крадзеныя дасягненні навукі Захаду. Цап-царап..

Цяпер чытаюць

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?2

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржава запусціла сэрвіс, які вызначае рынкавы кошт кватэр у Мінску. Праверце сваю6

Трамп перапыніў сустрэчу на Алясцы пасля доўгай лекцыі Пуціна пра Рурыка і Яраслава Мудрага19

Пазняк: Грамадства ў эміграцыі зноў нічога не разумее130

28‑гадовы беларус паехаў у Расію і ажаніўся. Адразу завербаваўся на вайну, паваяваў месяц — і загінуў26

Пяскоў патлумачыў, чаму месцам будучай сустрэчы Трампа і Пуціна абраны Будапешт7

У Мінску паставілі аўтамат, які пшыкае парфумай за 1000 рублёў3

Мінскім настаўнікам і выхавацелькам дзіцячых садкоў прапануюць недарагія кватэры ў Смалявічах

Гіркін: Вайна на знясіленне знясіліла саму Расію, будзе рэвалюцыя37

Даўні пасярэднік кардынал Гуджэроці прыедзе ў Беларусь на наступным тыдні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?2

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць