Свет55

Зяленскі: Пуцін разглядае Беларусь як рэгіён Расіі

Прэзідэнт Украіны выступіў на галоўнай сесіі Мюнхенскай канферэнцыі, перадае Бі-бі-сі.

Фота: Matthias Schrader / AP

«Расія не рыхтуецца да дыялогу, амаль кожны дзень накіроўвае сотню ці больш «шахедаў». Таксама ажыццяўляюцца звычайныя ракетныя атакі, становіцца больш удараў з паветра. А яшчэ сёлета плануе стварыць 15 новых дывізій. Пуцін можа сабе гэта дазволіць, бо цэны энергетычных рэсурсаў досыць высокія», — заявіў Зяленскі.

Закрануў прэзідэнт Украіны і пытанне Беларусі.

«І ў нас ёсць выразная разведвальная інфармацыя, што гэтым летам Расія плануе адправіць войскі ў Беларусь на падставе вайсковых вучэнняў. Але гэта сапраўды гэтак жа, як яны разгортвалі войскі перад поўнамаштабным уварваннем ва Украіну тры гады таму. Гэтыя расійскія сілы ў Беларусі для нападу на Украіну? Магчыма. А магчыма не».

«Ці магчыма яны для вас? Дазвольце мне нагадаць вам, Беларусь мяжуе з трыма краінамі НАТА. Яна, уласна, стала плацдармам для расійскіх вайсковых аперацый. Адпаведна, са слоў Пуціна і Лукашэнкі, Беларусь цяпер прыняла забароненую зброю. Ракеты сярэдняй далёкасці і нават ядзерную зброю. Пуцін выразна разглядае Беларусь як проста іншы рэгіён Расіі. І мы павінны быць рэалістычнымі, калі хтосьці разгортвае ваенны плацдарм, мы павінны спытаць, што нам з гэтым рабіць? І больш важна — што можам мы зрабіць да наступнага нападу, наступнага ўварвання?» — сказаў Зяленскі.

Каментары5

  • Балта-Грэнляндзкая Ўнія
    15.02.2025
    Трэба яднацца алеўтам, балтам і славянам
  • Кэп очевидность
    15.02.2025
    Как-то медленно до Зеленского доходит. Нормальным людям давно понятно, что Беларусь дэ-факто оккупирована Кремлем. Причем давольно давно, а не только с 2022 года
  • палата 6
    15.02.2025
    Шляхцич Завальня, что не мешает лукашенко клянчить ядерное оружие и орешники. лукашенко находится в виртуалке скотного двора и в нарративах скотного двора русского мира России.

Цяпер чытаюць

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы5

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Усе навіны →
Усе навіны

Аятала Хаменеі ўпершыню за некалькі тыдняў з'явіўся на публіцы

Дэпутат Гайдукевіч заклікаў нападаць на апазіцыянераў за мяжой: Гэты ўчынак будзе залічаны пры вяртанні15

Што вядома пра сетку кол-цэнтраў, якія ўцюхвалі беларускім пенсіянерам біядабаўкі4

Жонка трактарыста ўразіла колькасцю сыроў і каўбас, якія падарылі мужу на працы32

Дажджы вяртаюцца. Але будзе цёпла

У Мінску колькасць немаўлят скарацілася на траціну проці 2020 года21

Расія засакрэціла амаль усю статыстыку па дэмаграфіі5

Пошук у Google зніжае крэатыўнасць — людзі пачынаюць думаць аднолькава

Італьянскі матацыкліст зрабіў сэлфі з медзведзянём. Пасля гэтага яго насмерць разарваў дарослы мядзведзь6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы5

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць