Грамадства1414

Сілавікі заявілі пра ўзлом рэсурсаў «Белпола». А як на самай справе?

Шэраг праўладных тэлеграм-каналаў 7 сакавіка заявілі пра нібыта ўзлом рэсурсаў арганізацыі былых сілавікоў «Белпол». Прадстаўнік арганізацыі Уладзімір Жыгар пракаментаваў гэтыя заявы для «Радыё Свабода».

Уладзімір Жыгар. Фота: «Радыё Свабода»

«Ніякіх уцечак, узломаў або зліваў няма. Ніводзін наш рэсурс не пацярпеў. Усе нашы крыніцы на сувязі, і праца з імі ідзе ў абсалютна штатным рэжыме. Так, былі пэўныя праблемы пасля нападу на [тэлеграм-канал Беларускі] Гаюн, але цяпер сітуацыя нармалізавалася», — сказаў ён.

Жыгар дадаў:

«Безумоўна, дзейнасць арганізацыі BelPol выклікае вар'яцкае раздражненне ў рэжыму. Дыскрэдытаваць нас — гэта, па сутнасці, адна з самых галоўных задач на сённяшні дзень. Бо мы адзіныя, хто цяпер рэальна аказвае супраціў сістэме, штораз выкрывае карупцыйныя схемы, абыход санкцый, паказвае, як Лукашэнка ўдзельнічае ў вайне супраць Украіны, не словам, а справай актыўна прасоўвае ідэю ціску на рэжым.

Таксама BelPol адны з нешматлікіх, хто аргументавана выступае супраць легітымацыі рэжыму, зняцця санкцый і дыялогу з сістэмай».

Нагадаем, што 7 лютага паведаміў пра спыненне сваёй працы маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн». За два дні да таго стваральнік праекта Антон Матолька паведаміў пра ўзлом бота і папярэдзіў грамадзян, якія адсылалі інфармацыю ці пісалі з акаўнтаў, пра пагрозу іхняй бяспецы.

Каментары14

  • Ёсік
    07.03.2025
    Пра Гаюн ды іншыя ўзламаныя ініцыятывы спачатку казалі, што лукашысты хлусяць. А праз дзень-два ўжо маталі шыямі, што так, але нічога не пасьпелі спампаваць. А цягам трох дзён губазік беларусаў хапаў. Вы, калі ласка, кідайце хлусіць, адразу праўду кажыце, мо людцы пасьпеюць зьбегчы ці падрыхтавацца да горшага.
  • Матолька
    07.03.2025
    Памагіце!

    Уже месяц прошел, а Антоха на дне.
  • Answer
    07.03.2025
    Потом окажется, что они сами себе сделали пароль 123456...

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

«Для нацыянальнага міфа дастаткова таго, што «мы перамаглі іх, адстаялі сваю зямлю». Адказ на непапулярнае меркаванне Антося Жукава31

Мерц заклікаў Еўропу скарэктаваць свае інтарэсы без ілжывай настальгіі5

«Міндальнічаць, як у 1944-м, з імі ніхто больш не будзе». Мядзведзеў апублікаваў артыкул з пагрозамі Фінляндыі14

Стала вядома імя былога малдаўскага спецслужбіста, якога затрымалі за шпіянаж на карысць Беларусі

Стала вядомай прычына смерці палітвязня Андрэя Паднябеннага6

Падчас тэракту ў Іерусаліме загінуў рабін родам з Беларусі7

У Еўропе выкрылі беларускую шпіёнскую сетку. Арыштавалі былога кіраўніка малдаўскай контрразведкі9

Чэхія высылае беларускага дыпламата за шпіянаж6

Каб ЗША ўвялі санкцыі супраць Расіі, Еўропа павінна перастаць купляць расійскія нафту і газ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»30

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць