Усяго патроху1010

Сем тыпаў «п’янай асобы»: кім вы становіцеся пад уздзеяннем алкаголю і што гэта азначае?

Алкаголь дзейнічае на кожнага па-рознаму, але некаторыя мадэлі паводзін сустракаюцца часцей. Так з’явілася паняцце «п’яныя асобы». Іх сем. Даведайцеся, да якога тыпу належыце вы, чаму рэагуеце на алкаголь менавіта так і калі гэта можа быць трывожным сігналам.

Паводле спецыялістаў, алкаголь стымулюе выкід норадрэналіну — нейрамедыятара, які актывізуе мозг і цела. Гэта зніжае самакантроль, робіць нас больш імпульсіўнымі. Таксама алкаголь прыгнятае працу прыфрантальнай кары, якая адказвае за рацыянальныя рашэнні.

Выпітае хутка трапляе ў кроў і дасягае мозгу прыкладна за пяць хвілін. Чым большая канцэнтрацыя алкаголю ў арганізме, тым мацнейшае ўздзеянне на асобу. У выніку чалавек траціць стрыманасць і можа зрабіць тое, на што ў цвярозым стане ніколі б не адважыўся.

Рэакцыя на алкаголь залежыць ад шэрагу фактараў, у тым ліку ад генетыкі і індывідуальных асаблівасцяў характару. Хтосьці застаецца такім, як ёсць, а хтосьці змяняецца да непазнавальнасці.

Як піша medonet.pl, доктар Алекс Лі (Alex Lee), які дапамагае людзям з алкагольнай залежнасцю праз платформу тэлемедыцыны Ria Health, вылучае сем тыпаў «п'янай асобы».

1. Вясёлы п’яніца

Большасць людзей пасля выпітай чаркі адчувае эйфарыю, але ў некаторых гэтае адчуванне застаецца, колькі б яны ні выпілі. Яны могуць блытацца ў словах ці губляць каардынацыю, але настрой у іх заўсёды выдатны.

Алкаголь зніжае ўзровень трывожнасці, дапамагаючы на пэўны час забыцца на праблемы і весяліцца ўсю ноч.

— Калі вы не ўжываеце алкаголь рэгулярна для зняцця трывогі, няма нічога дрэннага ў тым, каб быць вясёлым п’яніцам, — кажа доктар Лі.

2. Агрэсіўны п’яніца

Гэты тып з'яўляецца поўнай супрацьлегласцю папярэдняму. Замест радасці чалавек адчувае ўсё больш раздражнення і злосці. Ён можа станавіцца варожым і нават агрэсіўным.

Даследаванні паказваюць, што алкаголь мацней за ўсё ўздзейнічае на агрэсію ў тых, хто схільны засяроджвацца на «тут і цяпер», а не на будучыні.

Калі раздражненне перарастае ў агрэсію, гэта можа пагражаць сям’і і сябрам.

3. Чуллівы п’яніца

У такіх людзей алкаголь здымае псіхалагічныя бар’еры, робячы іх больш эмацыйнымі і пяшчотнымі.

Празмерная пяшчота і эмацыйнасць у адносінах да знаёмых — звычайная з’ява. Аднак алкаголь зніжае самакантроль і аслабляе пільнасць, асабліва ў зносінах з незнаёмцамі. Гэта можа прывесці да непажаданых сітуацый: празмернай даверлівасці, непрыстойных кантактаў або небяспечных паводзін.

4. Неахайны п’яніца

«Неахайныя п’яніцы» маюць схільнасць перабіраць з алкаголем, а ў стане ап’янення не звяртаюць увагі на тое, што яны растрапаныя ці выпацканыя. У такім стане яны могуць паводзіць сябе не самым лепшым чынам і трапіць у няёмкія сітуацыі.

— Залішняе спажыванне алкаголю можа зрабіць неахайнымі нават самых акуратных людзей. Гэта звязана з тым, што алкаголь актывуе ў мозгу рэцэптар, які пагаршае каардынацыю рухаў, — тлумачыць доктар Лі.

Акрамя таго, спецыяліст звяртае ўвагу на тое, што падобныя паводзіны могуць негатыўна ўплываць на адносіны з блізкімі, якія могуць стаміцца ад пастаянных клопатаў пра чалавека, які зноў перабраў са спіртным.

5. Безразважны п’яніца

Некаторыя людзі пад уздзеяннем алкаголю губляюць пачуццё меры і схільныя да рызыкоўных учынкаў. Гэта можа быць як спантанная пакупка, так і нешта больш небяспечнае, напрыклад, кіраванне аўтамабілем у стане ап’янення.

Фінскія навукоўцы выявілі генетычную мутацыю, звязаную з такімі паводзінамі. Людзі з гэтым генам схільныя да імпульсіўнасці нават у цвярозым стане і часцей пакутуюць ад расстройства настрою.

6. Незаўважны п’яніца

Ёсць людзі, якія нават пасля вялікай колькасці алкаголю выглядаюць спакойнымі і сабранымі.

Гэта звязана з генетыкай, але высокая ўстойлівасць да алкаголю — не заўсёды добра. Такія людзі могуць піць больш, каб адчуць эфект, што павышае рызыку залежнасці.

7. П’яны да бяспамяцтва

Калі чалавек ужывае занадта шмат алкаголю за кароткі час, у яго могуць узнікаць правалы ў памяці, і ён амаль нічога не будзе памятаць пра вечар, калі піў.

Спецыялісты папярэджваюць, што калі такое здараецца часта, то варта задумацца: гэта можа быць ранняй прыкметай алкагольнай залежнасці або сігналам таго, што вы ўжо не здольныя спыніцца ці кантраляваць спажыванне алкаголю.

Якім бы тыпам «п’янай асобы» вы ні былі, памятайце: калі алкаголь становіцца рэгулярнай звычкай і вам цяжка сябе стрымліваць, магчыма, варта падумаць пра скарачэнне яго спажывання.

Каментары10

  • Дрынкер
    13.03.2025
    Ёсць яшчэ "дурны п'яніца", "сексуальны п'яніца" і "п'яніца па пятніцах".
  • Glock17
    13.03.2025
    Ещё есть вездесущие пьяницы
  • Жвір
    13.03.2025
    Я ўвогуле ня п'ю, і ўсё.

Цяпер чытаюць

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў3

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Усе навіны →
Усе навіны

«Toyota кідалася з паласы ў паласу». На галоўным праспекце Мінска адбыліся разборкі2

«Мы пад уплывам яе прадавалі». «Бела-Кола» ўварвалася ў скандал з кватэрай Долінай4

На новых станцыях метро ў Мінску ўжо пасыпалася фарба. У сеціве іранізуюць пра «Год якасці»11

Былога каліноўца Васіля Грачыху асудзілі да пяці гадоў калоніі1

Беларусбанк зноў працягнуў дзеянне зніжаных ставак па крэдытах на новабудоўлі1

Блогерка заявіла пра спробу выкрадання дзяцей у Бараўлянах6

Літва пакуль не збіраецца закрываць мяжу з Беларуссю4

У пенсіянеркі з Баранавічаў канфіскавалі 4 кг марыхуаны9

Жыхароў Курскай і Белгарадскай абласцей Расіі, дзе былі баі, накіроўваюць у беларускія санаторыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў3

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць