Свет55

Канстытуцыйны суд Румыніі падтрымаў забарону на вылучэнне Джарджэску ў прэзідэнты

Канстытуцыйны суд Румыніі 11 сакавіка падтрымаў пастанову Цэнтральнага выбарчага бюро аб адхіленні кандыдатуры прарасійскага ультраправага кандыдата ў прэзідэнты Кэліна Джарджэску і адхіліў ягоную апеляцыю на гэтую пастанову.

Кэлін Джарджэску. Фота: AP Photo/Vadim Ghirda

Паводле паведамленняў румынскіх СМІ, у якасці кандыдата на замену, хутчэй за ўсё, будзе спешна вылучаны старшыня правапапулісцкай партыі Альянс за саюз румын Георге Сіміён.

Як паведамлялася раней, прадстаўнік Цэнтральнага выбарчага бюро заявіў, што кандыдатура Джарджэску прызнаная несапраўднай. У прыватнасці, бюро атрымала больш за 1000 скаргаў на палітыка, у асноўным звязаных з яго антыдэмакратычнымі і экстрэмісцкімі пазіцыямі.

Джарджэску ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у лістападзе 2024 года. Ён перамагаў у першым туры з 22,94% галасоў. Але Канстытуцыйны суд адмяніў выбары. 4 снежня румынскія спецслужбы апублікавалі дакументы, у якіх было заяўлена, што на карысць кандыдата Кэліна Джарджэску маглі весці агітацыю 25 тысяч бот-акаўнтаў у тыктоку. Спецслужбы звязваюць гэтую агітацыю з Масквой. Менавіта яе ўмяшальніцтва, якое паўплывала на вынікі выбараў, і стала прычынай іх адмены.

Каментары5

  • Ботам
    11.03.2025
    Выдатна, прыбралі расійскага агента. Расійскія боты філіп і Ка, ваш выхад цытаваць метадычку пра адсутнасць дэмакратыі. Пачынайце выць.
  • Filipp
    11.03.2025
    Ботам, Канешне з дэмакратыяй усё Ок! Проста не пускаем на выбары таго, каго ня можам выйграць на выбарах.
  • Грэбаны сорам
    12.03.2025
    На зайздрасць , няма законных падставаў, каб яго здымаць, асабліва калі ён ужо выйграў першы тур выбараў. Тое, што там адбываецца, мала чым адрозніваецца ад путлераўскіх выбараў "на пяньках", дзе няма выпадковых кандыдатаў.

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін, верагодна, знаходзіўся ў Сочы, калі горад атакавалі дроны1

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр4

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый1

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы9

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»115

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць