Грамадства99

Сястра прэм'ер-міністра Турчына жыве пад Масквой і працуе выкладчыцай англійскай мовы

Вользе Турчыной 53 гады. Яна загадвае цэнтрам выхаваўчай і культурна-масавай работы ў падмаскоўным Тучкаве, а таксама выкладае.

Вольга Турчына. Фота: Укантакце

Вользе Турчыной 53 гады. Як і брат, родам яна з Навагрудка. У свой час яна скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.

Некаторы час працавала ў беларускіх школах, а пасля перабралася ў Расію.

Цяпер Вольга — загадчыца цэнтра выхаваўчай і культурна-масавай работы, а таксама выкладчыца англійскай мовы ў філіяле Маскоўскага палітэхнічнага ўніверсітэта ў падмаскоўным Тучкаве. Жыве яна там жа — у Тучкаве, а ад беларускага грамадзянства яна не адмаўлялася.

Турчына вельмі актыўная — займаецца валанцёрскай працай, арганізуе «клуб замежных студэнтаў» і ладзіць розныя мерапрыемствы ва ўніверсітэце.

«Для мяне быць настаўнікам — найвышэйшае шчасце. А шчасце, я лічу, толькі там, дзе любяць нас, дзе вераць нам. Але і сама я таксама веру, і маё жыццёвае крэда заснавана на веры той. «У што ж я веру?» — спытаеце мяне. І я адкажу, не ўтойваючы, што неталенавітых дзяцей на свеце не бывае, а каб талентам не знікнуць, я павінна дапамагаць дзецям раскрыцца ў поўную сілу. Лічу самым галоўным — чалавека выхаваць, каб у юным грамадзяніне пасяліліся і пасябравалі выдатныя ўласцівасці чалавечай душы: дабрыня, неабыякавасць, сумленнасць і велікадушнасць», — расказала Вольга пра сябе.

Бацька Турчыных, Генрых Турчын, пачынаў са сферы адукацыі — як настаўнік фізікі. Потым пайшоў па партыйнай лініі і дарос да кіраўніка арганізацыйнага аддзела гаркама партыі. Пасля кіраваў справамі ў райвыканкаме.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Караткевіч
    16.03.2025
    Сям'я Турчыных гэта яскравы абражчык здраднікаў і прыстасаванцаў. Адначасова сам Саша Турчын яшчэ і боўдзіла. Каб не бацька з камуністаў, падох бы пад плотам ад самагонкі, як і было ў школьныя гады. Хопіць ужо пра здраднікаў, Ніва!
  • Руслан
    16.03.2025
    КПСС, Расія ...
  • Мх
    16.03.2025
    "Шляхецкага роду, паходзіць з пад Ліды" пісаў хтосці. Звычайныя прыстасаванцы. "Радзіма там, дзе дупа ў цяпле".

Цяпер чытаюць

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»7

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

«Гэта акт вайны»: кангрэсмен ЗША заявіў, што Расія атакавала НАТА10

Беларуска вярнулася з Польшчы і купіла сельскую школу, дзе раней вучылася — што яна там робіць?17

У Польшчы працуе каля 117 тысяч беларусаў3

Што робіцца з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

Родным братам старажытнай царквы Навагрудка нечакана аказаўся храм з узбярэжжа Эстоніі — але невыпадкова2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»7

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць