Вайна44

Z-рэпер прыехаў у Суджу, каб размаляваць будынкі антыўкраінскімі надпісамі. Гэта абурыла мясцовых жыхароў і нават губернатара

У тэлеграм-канале WarGonzo 22 сакавіка з'явіўся рэпартаж аб паездцы актывіста Акіма Апачава ў Суджу. У роліку той пакідае на сценах разбуранага горада абразлівыя антыўкраінскія надпісы.

Акім Апачаў. Скрыншот з відэа

Выхадка Апачава, які некалі прыязджаў у Мінск і ўдзельнічаў у праграмах Рыгора Азаронка, абурыла мясцовых жыхароў, якім забаронены ўезд у родны горад. Яны абвінавацілі актывіста ў вандалізме. Апачаў прыйшоў у каментары і пачаў абражаць усіх, хто яго крытыкуе.

На скаргі жыхароў адрэагаваў кіраўнік Курскай вобласці Аляксандр Хінштэйн. Ён паабяцаў звярнуцца ў паліцыю і заявіў, што Апачаў парушыў як мінімум тры адміністрацыйныя артыкулы — аб уездзе ў горад, аб выкарыстанні ненарматыўнай лексікі і аб вандалізме.

Каментары4

  • Папрацуем яшчэ
    23.03.2025
    Мала палавін. Мала. Не на тры дні, але хто знае.
  • Answer
    23.03.2025
    Культура-с!
  • Удакладненне
    23.03.2025
    А якой нацыянальнасці і якога грамадзянства гэты рэпер? Ці ён толькі антыўкраінскі ці таксама прарасейскі, што найчасцей спалучаецца?

Цяпер чытаюць

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Падатак на электрамабілі ў Беларусі ўводзіць пакуль не плануюць2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь выступае за як мага хутчэйшае аднаўленне нармальнага функцыянавання мяжы з Літвой2

Дарадца прэм'ера Літвы: Беларусь адмовілася адкрываць эвакуацыйныя калідоры для літоўскіх фур6

Ад сёння Ryanair цалкам пераходзіць на лічбавыя пасадачныя талоны1

«Інтэрнэт у канкрэтнага абанента можа стаць яшчэ больш павольным». Каму дапамогуць штрафы за дрэнную сувязь?

Ютуб выдаліў канал Аляксея Талая7

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай56

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць