Здарэнні11

ГУБАЗіК пацвердзіў інфармацыю, якую Супольнасць чыгуначнікаў паведамляла паўгода таму

Сілавікі расказалі пра затрыманне за хабар у 2024 годзе падначаленых намесніка начальніка БЧ, які адзначыўся найвялікшым хабарам краіны мінулага года. Пра затрыманне яго падначаленых яшчэ ў кастрычніку 2024 года паведамлялі незалежныя чыгуначнікі. 

Сёння сілавікі паведамілі пра затрыманне трох топ-чыноўнікаў, якія на працягу трох гадоў прымалі грошы ад прадстаўнікоў камерцыйных структур за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб выдзяленні рухомага складу БЧ. Заведзена шэсць крымінальных спраў. Падазраваныя знаходзяцца ў СІЗА і «актыўна супрацоўнічаюць са следствам», ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, паведамляюць сілавікі.

Пра гучныя затрыманні на БЧ 11 і 12 кастрычніка 2024 года яшчэ паўгода таму паведаміла Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.

Яны назвалі прозвішчы затрыманых:

  • Віталь Панюшэнка — начальнік службы перавозак;
  • Фёдар Шулянкоў — намеснік начальніка службы — начальнік Цэнтра кіравання перавозкамі службы перавозак;
  • Аляксандр Іваноў — першы намеснік начальніка Цэнтра кіравання перавозкамі службы перавозак — начальнік аператыўна-распарадчага аддзела ЦКП.

Таксама паведамлялася, што гэтая аперацыя праведзена ў рамках справы першага намесніка кіраўніка БЧ Пятра Дулуба, якога затрымалі за хабар раней і ў тайніках якога знайшлі $3 млн.

Каментары1

  • Сергей
    01.04.2025
    Только вот руководство Белинтретранса они обходят стороной

Цяпер чытаюць

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі3

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Усе навіны →
Усе навіны

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

«Спыталі, чый Крым». Беларус падаўся адразу на два ДНЖ у Польшчы і Літве, а ў выніку мусіў пакінуць ЕС9

Зяленскі пагаварыў з Трампам па тэлефоне. Абмеркавалі пастаўкі зенітных ракет1

«Абарані суверэнітэт сваёй Радзімы!» На мяжы Украіны і Беларусі з нагоды 3 ліпеня з'явіўся плакат з Пуціным8

Усаў паставіў крыж на палітычнай кар'еры Сяргея і Святланы Ціханоўскіх48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі3

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць