Свет

Аўстрыя закрывае межы з Венгрыяй і Славакіяй

З заўтрашняга дня Аўстрыя закрывае 24 пункты пропуску на мяжы з Венгрыяй і Славакіяй, піша Bild. Прычына гэтаму — успышка ў краінах-суседзях яшчуру — вострага віруснага захворвання, на якое хварэюць парнакапытныя жывёлы.

Цяпер хвароба распаўсюджваецца ўсяго за некалькі кіламетраў ад аўстрыйскай мяжы. У Венгрыі і Славакіі ўжо знішчаюцца тысячы жывёл, а Аўстрыя таксама ўводзіць забарону на ўвоз жывёл і прадуктаў жывёльнага паходжання, уключаючы буйную рагатую жывёлу, свіней, свежае мяса, сырое малако і дзічыну.

Гэтыя меры бяспекі працягнуцца папярэдне да 20 мая.

Яшчур лічыцца надзвычай заразным і б'е па ўсіх парнакапытных, уключаючы буйную рагатую жывёлу, свіней, коз і авечак. Таксама могуць быць інфікаваныя дзікія жывёлы, такія як алені.

Успышка захворвання выклікае небяспеку для сельскай гаспадаркі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся

У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся

Усе навіны →
Усе навіны

Па мінскім вакзале ходзіць мужчына са стосам грошай у руках, але просіць грошы на квіток1

Беларускамоўны бяздомны Гомеля атрымаў шанец, каб змяніць жыццё. Што ў выніку?2

Лукашэнка: Трэба вырасціць столькі бульбы, каб хапіла і нам, і Расіі. Трэба дапамагчы братам-расіянам12

У Мухаўцы знайшлі цела без галавы і рук. Сілавікі раскрылі забойства 24-гадовай даўнасці як у фільмах пра гангстараў2

Зяленскі: Расія прапаноўвала правесці перамовы ў Беларусі7

У мінскім аэрапорце — масавыя затрымкі рэйсаў2

Зяленскі прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу з Пуціным і Трампам

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць15

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся

У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць