Літаратура33

Усевалад Сцебурака. У тумановым краі… Верш

Усевалад Сцебурака апублікаваў у фэйсбуку новы верш.

Фота Валера Вядрэнкі

***

У тумановым краі
там, дзе цячэ Вялля,
ціха мяне чакае
Бацькаўшчына мая.

Там на пясчаных узгорках,
як дываны верасы,
там у стракатых пёрках
чыстыя галасы.

У старасвецкім парку
рэхам блукаюць сны,
стаў у былым фальварку
спіць у чаканні вясны.

Над заімшэлай крушняй
хвоі вартуюць цень,
дрэмле пад дубам вячыстым
стомлены цёплы дзень.

Там — зарападныя ночы,
там — салаўі ў гаях,
там паміраць не хоча
Бацькаўшчына мая.

Каментары3

  • .
    28.04.2025
    Верш выдатны. А фота нагадвае краявід з рэшткаў гаспадарчай пабудовы над вусцем Свіслачы ў Беразіне, на доўгім фокусе.
  • добры верш
    28.04.2025
    ну. канчатак аптымістычны. відаць, на Усевалада ўздзейнічае вясна)
  • Зямляк
    28.04.2025
    Добры,добры верш... Засталося замастырыць БІЯГРАФІЮ!

Цяпер чытаюць

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

Apple прэзентавала ўльтратонкі iPhone Air, бяздротавыя навушнікі з функцыяй імгненнага перакладу і смарт-гадзіннік, які мерае ціск1

Дрон упаў на жылы дом у Польшчы

Дар‘я Шманай: Адчуваю сябе масквічкай28

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА48

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць