Здароўе11

Навукоўцы распрацавалі вакцыну ад алергіі на катоў

Вакцына ад алергіі на катоў знаходзіцца на стадыі падрыхтоўкі да клінічных выпрабаванняў на людзях, паведамілі ў прэс-службе Сечанаўскага ўніверсітэта ў Маскве. Распрацоўкай вакцыны займалася каманда ягоных навукоўцаў сумесна з Венскім медыцынскім універсітэтам.

«Па выніках даследавання навукоўцы адабралі два найбольш перспектыўныя варыянты канструкцыі вакцыны. Цяпер распрацоўка знаходзіцца на стадыі падрыхтоўкі да клінічных выпрабаванняў на людзях», — расказалі ва ўніверсітэце.

Там удакладнілі, што алергія на катоў — гэта адна з самых распаўсюджаных формаў рэспіраторнай алергіі ў свеце.

Па розных ацэнках ад рыніту, астмы, кан'юктывіту і дэрматыту, выкліканых кантактамі з кацінымі алергенамі, могуць пакутаваць да 25% усіх людзей. Ключавыя алергены — бялкі Fel d1, Fel d4, і Fel d7, якія выдзяляюцца сліннымі і сальнымі залозамі кошкі.

«Таксама аказалася, што антыцелы да новай вакцыны часткова душаць рэакцыю на асноўны алерген сабак Can f1 і алерген коней Equ c1. Гэта пашырае магчымасці прымянення вакцыны», — дадалі ва ўстанове.

Каментары1

  • Žvir
    14.05.2025
    Nu, usio, ciapier biazdomnych katoū nia budzie, usich pasbirajuc` sa smietnic, pazdymajuc` z biarozaū i ūladkujuc`. Kašačym patrafila !..:)

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада3

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

Памёр спявак Озі Осбарн14

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада3

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць