У Бераставіцкім раёне чатырохгадовы хлопчык загарэўся, калі бацька паліў смецце
У Бераставіцкім раёне чатырохгадовы хлопчык атрымаў апёкі. Як паведамляе МНС, здарэнне адбылося 25 мая. Звесткі паступілі з бальніцы, куды з аграгарадка Стары Дварэц даставілі дзіця 2021 года нараджэння.

Фота ілюстрацыйнае
Інцыдэнт здарыўся, калі хлопчык знаходзіўся ў двары разам з бацькам. Мужчына паліў смецце, але ў нейкі момант полымя перакінулася на дзіця, з-за чаго на ім загарэлася адзенне.
Медыкі аказалі хлопчыку першую дапамогу, а пасля агляду накіравалі яго на амбулаторнае лячэнне.
У МНС мяркуюць, што прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Каментары