Меркаванні2525

У імгле

Што за праклятае месца – Катынь! Яно праклятае цяпер у гісторыі двойчы – у 1940-м і ў 2010-м. Піша Віталь Тарас.

Што за праклятае месца — Катынь! Яно праклятае цяпер у гісторыі двойчы — у 1940-м і ў 2010-м. Піша Віталь Тарас.

На месцы пахавання тысяч польскіх афіцэраў, расстраляных НКВД, павінна была адбыцца жалобная цырымонія з удзелам прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага. Разам з ім у самалёце кіраваліся на цырымонію і разбіліся 97 чалавек. Частка польскай эліты.

Як і семдзесят гадоў таму.

Такое ўражанне, быццам нешта зрушылася ў часе, змясціўся цэлы яго пласт.

Раніцай у суботу, яшчэ да таго, як здарылася авіякатастрофа, прыйшло паведамленне з Камчаткі — там лавінай заваліла верталёт з нямецкімі турыстамі. Загінулі 10 чалавек. Дзве гэтыя катастрофы нельга супаставіць паводле маштабу. Але я ўзгадаў яе не для гэтага.

Кажуць, каб выклікаць рух снежнай лавіны, не патрэбны нават стрэл — часам дастаткова аднаго гучна вымаўленага слова. Мне падаецца, і на нас абрынулася мінулае, як снег. Колькі словаў было сказана ў міждзяржаўных спрэчках вакол Катыні. У Савецкім Саюзе даводзілі, быццам палякаў расстралялі гітлераўцы. Потым, калі былі абнародаваныя дакументы, у тым ліку, рашэнне палітбюро ЦК ВКПБ з рэазалюцыяй Сталіна аб расстрэле польскіх ваеннапалонных без прад’яўлення абвінавачвання, пачалі шукаць апраўданне гэтаму злачынству.

Пуцін падчас жалобнай цырымоніі ў Катыні, у якой ён удзельнічаў разам з польскім прэмьерам Тускам, казаў пра «дзесяцігоддзі цынічнай маны». Але і гэтая цырымонія, і паўпраўда ў вуснах расійскага прэм’ера не паставілі кропку ў гісторыі. Усё яшчэ не расскарэчаныя многія матэрыялы следства расійскай пракуратуры па катынскай справе, застаюцца за сямю пячаткамі архівы ФСБ Расіі і КДБ Беларусі — у прыватнасці, «беларускі спіс» расстраляных.

У нейкім сэнсе другая сусветная вайна ўсё яшчэ застаецца няскончанай.

Гэта нагадвае гіганцкі ледавік гісторыі, у якім пахаваныя мільёны ахвяр фашызму і сталінізму — ахвяр Другой сусветнай вайны. Вучоныя даўно абследвалі паверхню гэтага ледавіка, абмерылі з усіх бакоў, працягваюць рабіць замеры і вывучаць. Знешне ён нерухомы. Але вось ён незаўважна для назіральнікаў скрануўся з месца — усяго на некалькі міліметраў ці нават мікронаў, і адбылася катастрофа. Што сталася тым вырашыльным фактарам, што скранула ледавік з месца — чыёсьці слова ці маўчанне?

З тэхнічнага боку аварыя пад Смаленскам мае тлумачэнне — загадкі тут, як быццам, няма.

Але якая сіла прымусіла польскіх пілотаў Ту-154 раз за разам спрабаваць прызямліцца ў густым тумане? Чаму было не паляцець у Мінск (кажуць, ім гэта прапанавалі)?

Мы не зможам адказаць на гэтае пытанне. Магчымасці чалавечага розуму ўвогуле абмежаваныя, асабліва перад абліччам такіх катастроф.

Але немагчыма не думаць пра тое, што смаленская зямля, шмат разоў палітая крывёй, звязаная з векавечнай гісторыяй Беларусі. У ірвах Катынскага леса пад Смаленскам побач з палякамі ляжаць і беларусы. І яшчэ расійцы. І памяць не адпускае нас усіх.

Вечная памяць загінулым.

Каментары25

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць