Эканоміка

На «Камароўцы» з’явіліся салодкія навагоднія падарункі

У продажы на Камароўскім рынку ў Мінску з’явіліся першыя падарункавыя наборы салодкіх прысмакаў ад беларускіх і замежных вытворцаў. Усе навінкі і цэны паказалі ў Instagram, піша Blizko.by.

Сталічная «Камунарка» дапоўніла свой асартымент на рынку куфэркам са слодычамі коштам 113,08 рубля, мяккімі цацкамі ў выглядзе Дзеда Мароза (88,59 рубля), каня (92,48 рубля) і капібары (69,39 рубля) з цукеркамі ўнутры, падарункавымі наборамі ў вялікіх і маленькіх скрыначках за 83,49 і 6,53 рубля адпаведна, а таксама аксамітнымі мяшочкамі за 37,18 рубля і звыклымі цукеркавымі падарункамі ў кардонных куфэрках за 11,70, 33,39 і 52,58 рубля ў залежнасці ад памеру.

Гомельскі «Спартак» прывёз на «Камароўку» некалькі цукеркавых набораў у кардонных куфэрках коштам ад 5,86 да 38,48 рубля, плюшавых коней (91,96 рубля) і тубусы са слодчамі ўнутры, а таксама круглыя бляшаныя скрыначкі з імбірным печывам і два падарункавыя наборы шакаладных цукерак.

Айчынны «Слодыч» дапоўніў асартымент святочным наборам печыва з трыма начынкамі — з журавінамі, шакаладам і арахісам (12,23 рубля).

Навінкамі абзавялася і швейцарская Milka. Аматары шакаладу змогуць набыць падарункавыя куфэркі з цукеркамі і мяккімі цацкамі ў выглядзе Дзеда Мароза, аленя або мядзведзя за 55 рублёў, а таксама калядныя шкарпэткі з салодкай начынкай за 69 з паловай рублёў.

Kinder у навагоднім афармленні можна купіць у выглядзе святочнай шкарпэткі з шакаладам за 60 рублёў або кардоннага куфэрка ў выглядзе мядзведзя з цукеркамі за 40 рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Усе навіны →
Усе навіны

«Такімі тэмпамі застанемся без дрэваў!» Што трэба ведаць пра амялу ў Беларусі2

У амерыканскім заапарку памерла чарапаха, якая перажыла дзве сусветныя вайны і 20 прэзідэнтаў ЗША2

На расійскіх таварах беларускую мову можна сустрэць ці не часцей, чым на беларускіх. Чаму так?4

«Дзесьці дакладна ёсць праход да нашых дзвярэй». Як будоўля паўплывала на жыццё найбольшай тусовачнай вуліцы Мінска2

Над мінскім рынкам «Лебядзіны» пабудуюць 380‑метровы пуцеправод

У Расіі заявілі, што не пойдуць ні на якія прынцыповыя саступкі ва ўкраінскім пытанні15

У Мінску пабудуюць пяцікіламетровую альтэрнатыву МКАД3

«Калі абаронца ўбачыў маю справу, сказаў: «Капец». Памілаваная ўкраінка расказала пра беларускі СІЗА, калонію і нечаканае вызваленне13

Прызналі «экстрэмісцкімі» старонкі Radio Plato

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць